Поиск по этому блогу

Ці добра Вы ведаеце сваіх блізкіх?


Ці добра Вы ведаеце сваіх блізкіх?
(Тэст і іншае)


Выказванні славутых людзей

Праведай (вывучы) характар (звычкі) сябра, каб ты не ўзненавідзеў яго.
                                                                  Гарацый, старажытнарымскі паэт.

Сяброўства магчыма толькі паміж добрымі людзьмі.

Сапраўдны сябар – рэдкая птушка.
                                                                  Цыцэрон, старажытнарымскі аратар, філосаф
                                                                  і дзяржаўны дзеяч.

Сябра выпрабуй, а выпрабаванага любі.
                                                                   Энній, старажытнарымскі паэт.

Садзіць ён дрэвы на карысць праўнукаў.
                                                                    Цэцылій Стацый, старажытнарымскі
                                                                    камедыёграф.

Добры сусед – вялікае шчасце.
                                                                    Праперцый, старажытнарымскі паэт.


Тэст

1. Ці ведаеце Вы, які рост у Вашага блізкага?
2. Ці ведаеце Вы, што найбольш падабаецца Вашаму блізкаму?
3. Ці ведаеце Вы, якая любімая страва ў Вашага блізкага?
4. Ці дзеліцца Ваш блізкі сваімі асабістымі сакрэтамі з Вамі?
5. Ці ведаеце Вы, чаго найбольш баіцца Ваш блізкі?
6. Ці расказвае Вам Ваш блізкі пра сваіх сяброў?
7. Які любімы колер у Вашага блізкага?
8. Ці ведаеце Вы, што найбольш падабаецца ў Вашым доме Вашаму блізкаму?
9. Ці ведаеце Вы, з-за чаго хутка можа пакрыўдзіцца Ваш блізкі?
10. Ці ведаеце Вы, якая страва не падабаецца Вашаму блізкаму?
11. Ці ведаеце Вы, чым займаецца Ваш блізкі ў вольны час?
12. Ці вядома Вам слабое месца Вашага блізкага?
13. Ці  можаце Вы вызначыць характар свайго блізкага?
14. Ці ведаеце Вы, чым можаце парадаваць свайго блізкага?

За кожны адказ “так” – 5 балаў, “не” – 0 балаў.
50 – 70 балаў. Вы добра ведаеце свайго блізкага.
35 – 50 балаў. Вы даволі добра ведаеце свайго блізкага.
25 – 35 балаў. Вы не ўсё ведаеце пра свайго блізкага.
Менш 25 балаў. Вы кепска ведаеце свайго блізкага.