Кажуць,
што раней
асобы жаночага полу ў нас, у Беларусі, апраналіся не так, як цяпер: сціпла,
стараліся закрыць адзннем інтымныя часткі цела. Дзеля гэтага насілі доўгія
шырокія спадніцы, на галаву завязвалі хусцінкі.
Аж не верыцца.
Чытаю даўнюю народную прыказку: апрануцца
ўзімку трэба ад холаду, улетку – ад сораму.
Да ўсіх адразу ж дайшоў яе сэнс? Бяру на сябе смеласць заявіць так: думаю,
што не. Паразважайце. Час ёсць.
Сёння
на пляж не трэба ісці, каб убачыць ў гарачы летні дзень усю прыгажосць
жаночага цела на вуліцы, у краме, у гасцях.
Як можна адносіцца да гэтага?
Не хачу быць маральным суддзёй. Час, як гаворыцца, не стаіць на месцы.
Успамін.
Нарадзіўся ў вёсцы. Назаўжды запомнілася бабуля майго аднакласніка
Аляксандра. Невялікая, худзенькая, яна заўжды выходзіла на вуліцу не толькі ў
хусцінцы, кофтачцы, доўгай спадніцы, але і ў беленькім андараку (фартуху). Усё яе адзенне было
прыгожае і чысценькае. Не помню, забыўся, як яе звалі, а строгі воблік назаўжды
застаўся ў памяці.
Выберыце для сябе патрэбнае.
Многія асобы жаночага полу ходзяць па вуліцы, як на пляжы, бо
-- не маюць сораму;
-- хочуць звярнуць на сябе асаблівую ўвагу;
-- хочуць падкрэсліць сваю індывідуальнасць, адметнасць, прыгажосць;
-- не сябруюць з культурай;
-- праяўляюць абыякавасць;
-- стараюцца ўзвысіцца над іншымі.
Адзенне
мы не выбіраем.
Выбірае яно нас.
Мы бяжым услед за модай.
Не стаіць на месцы час.
Аляксей Якімовіч
Вы згодны з такой думкай?