Тэст ад бабулі
Наколькі
моцна Вы любіце ўнука (унучку).
Адкажыце так ці не.
1. Вы з нецярпеннем чакалі, калі ў Вас з’явіцца ўнук
(унучка). (Так – 1 бал, не – 0 балаў).
2. З’яўленне на свет унука (унучкі) стала для Вас вялікім
святам. (Так – 1 бал, не – 0 балаў).
3. Ці адчувалі б Вы сябе па-сапраўднаму шчаслівай без
унука (унучкі)? (Так – 0 балаў, не – 1 бал).
4. Вы часта думаеце пра свайго ўнука (унучку)? (Так – 1
бал, не – 0 балаў).
5. Вас непакоіць тое, што Вы часта думаеце пра свайго
ўнука (унучку)? (Так – 0 балаў, не – 1 бал).
6. Ці шкадуеце Вы, што выбралі для сямейнага жыцця
цяперашняга партнёра? (Так – 0 балаў, не – 1 бал).
7. Вам падабаецца ісці ў краму, каб купіць там за свае
грошы абноўку ўнуку (унучцы)? (Так – 1 бал, не – 0 балаў).
8. Вы дапамагаеце раніцай унуку (унучцы) збірацца на
працу, ці рыхтуеце яму сняданак? (Так – 1 бал, не – 0 балаў).
9. Ці тэлефануеце Вы інша раз унуку (унучцы) ў час іх
працы? (Так – 1 бал, не – 0 балаў).
10. Калі ўнуку (унучка) вяртаецца з працы дамоў, ці
цікавіцеся Вы, чым яны займаліся там? (Так – 1 бал, не – 0 балаў).
11. Вам трэба пакарміць унука (унучку), рыхтуеце яму
нейкія ласункі. Ці напаўняюць Вас у гэты час станоўчыя эмоцыі? (Так – 1 бал, не
– 0 балаў).
12. Ваш унук (унучка) адпраўляецца на працу ці ў школу.
Вам хочацца паглядзець на яго (яе) праз акно? (Так – 1 бал, не – 0 балаў).
13. Праблемы Вашага ўнука (Вашай унучкі) – гэта і Вашы
праблемы? (Так – 1 бал, не – 0 балаў).
14. Ці пастаянна цікавіцеся Вы, з кім сябруе Ваш унук (Ваша
ўнучка)? (Так – 1 бал, не – 0 балаў).
15. Ці выкарыстоўваеце Вы іншы раз у адрас унука (унучкі)
абразлівыя, колкія словы? (Так – 0 балаў, не – 1 бал).
16. Унук (унучка) раптам пакрыўдзілі Вас. Ці доўга Вы
носіце гэту крыўду ў душы? (Так – 0 балаў, не – 1 бал).
17. Ці даносіце Вы да сваіх знаёмых нейкую негатыўную
інфармацыю пра свайго ўнука (унучку)? (Так – 0 балаў, не – 1 бал).
18. Ці хочацца Вам палашчыць унука (унучку), прытуліць да
сябе? (Так – 1 бал, не – 0 балаў).
19. Ці падабаецца Ваша ласка Вашаму ўнуку (Вашай унучцы)?
(Та—1 бал, не – 0 балаў).
20. Ці часта ходзіце Вы ў госці да ўнука (унучкі)? (Так –
1 бал, не – 0 балаў).
21. Ці хацелі б Вы, каб унук (унучка) жылі разам з Вамі?
(Так – 1 бал, не – 0 балаў).
Вынік:
21 ачко: Вы фанат свайго ўнука (сваёй унучкі).
Ад 13 да 20 ачкоў: Вы вельмі любіце свайго ўнука (сваю
ўнучку). Ён (яна) мае вельмі вялікае значэнне. Іншыя бакі жыцця адыгрываюць
другасную ролю.
Ад 4 да 12 ачкоў: Вы любіце свайго ўнука (сваю ўнучку),
захапляецеся ім (ёю).
Менш 3 ачкоў: Вы падтрымліваеце сваяцкія адносіны са
сваім унукам (сваёй унучкай), але ў Вашым жыцці ёсць нешта больш важнае.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч.