Поиск по этому блогу

Вывучаем беларускі правапіс: вымаўленне і напісанне спалучэнняў зычных (зн, сн, сл, рн, рц, шч і іншых)

 

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ 

 

Тэма: вымаўленне і напісанне спалучэнняў зычных (зн, сн, сл, рн, рц, шч і іншых).

Псіхалагічны настрой.                                                            

                                                     Крыніцы, пералескі,

                                                     Прыгожы, абутковы –

                                                     Гэта словы нашай мовы.

                                                                            Аляксей Якімовіч.

Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?         

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: выездвыязны ці выезд -- выяздны?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Нагадаем правіла.

Запомніце! У беларускай мове вымаўляецца і пішацца спалучэнне зн [5, стар. 197, “Беларуская мова”].

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: выязны.

Скорагаворкі.

Барыс бразгаў, а Вера бразнула сталёвым ланцугом (Аляксей Якімовіч).

Выйшаў позна, але паспеў на ўрок, не спазніўся (Аляксей Якімовіч).

Ці паўтараецца арфаграма ў словах скорагаворак?

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: нянавісцьненавісны ці нянавісць -- ненавістны?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Нагадаем правіла.

Запомніце! У беларускай мове вымаўляюцца і пішуцца спалучэнні сн, сл [5, стар. 197, “Беларуская мова”].

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: ненавісны.

Праца са спалучэннямі слоў.

Са словам “бязлітасны” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.

Ці з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?

Што вам вядома пра напісанне слова “бязлітасны”?

Для даведкі: бязлітасны чалавек – бязлітасны ўчынак.

Назавіце слова.

Абавязак пачэсны,

                                                      Сусед карыслівы,

                                                      Горад абласны,

                                                      Малы… (няўрымслівы).

Растлумачце напісанне выдзеленых літар у словах “пачэсны”, “карыслівы”, “абласны”, “няўрымслівы”.

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя літары с, т, л, потым напішыце беларускае слова “малюнак” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: ляскацьляснуць ці ляскаць -- ляскнуць?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Нагадаем правіла.

Запомніце! У беларускай мове вымаўляюцца і пішуцца спалучэнні сн, рн, рц, нц [5, стар. 197, “Беларуская мова”].  

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: ляснуць.

Але: віскнуць, піскнуць, націскны.

Праца са сказам.       

Складзіце скорагаворку са слоў.

Трэску, на пырснуў, а, трэснула, трэска. (Пырснуў на трэску, а  трэска трэснула.)

Паўтарыце скорагаворку некалькі разоў.

Праца з вершам.

Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея Якімовіча.

                                                          Прывітаўся, піскнуў,

                                                          Прыляцеў камарык,

                                                          На ўсю сілу віскнуў.

                                                          А Алесь спалохаўся,

Адказ: 1 – 2, 2 – 1, 3 – 4, 4 – 3.

Знайдзіце ў вершы словы з арфаграмай на вывучанае правіла. Растлумачце іх напісанне.

Ведайце! У словах іншамоўнага паходжання на канцы пішам не спалучэнне зычных дт, а т. Напрыклад: Брант.

Назавіце слова.

                                                            Алесь – мой

                                                            Старэйшы брат –

                                                            Казаў, што ёсць мастак

                                                            Рэмбрант і крэпасць … (Кранштат).

Вы згодны з Алесем?

Растлумачце напісанне спалучэння зычных у словах “Рэмбрант”, “Кранштат”. 

Сустрэча з фразеалагізмам.

Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які абазначае  “збянтэжыўся, страціў валоданне сабою, надзею на выхад са становішча”.

                                                    Прыляцела бліскавіца,

                                                    Бліснула летняй парой.

                                                    Янка цэлую хвіліну

                                                    Прастаяў … … … … .            

Ці ёсць у вершаваным тэксце словы з зычнымі, у якіх адбылося спрашчэнне?

Словы фразеалагізма, напісаныя наадварот: кя мас ен йовс. [2, стар. 349, “Фразеалагічны слоўнік”].

Ведайце! Каранёвыя спалучэнні зычных ск, ст, сц могуць чаргавацца з шч. Напрыклад: ласка – лашчыць.

Спалучэнне каранёвага гука [с] і суфіксальнага [к], які можа чаргавацца з [ч], у вымаўленні перадаецца як [шч], а ў напісанні -- як сч. Напрыклад: пясчынка. Тое ж самае можна ўбачыць у наступных вытворных словах: пясчаны, пясчанік.

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

                                             Быў дзядзька ў пушчах, у барох

                                             І расчытаць іх голас мо(х, г),

                                             І з старасвецкімі дубамі

                                             Каротка знаўся, як з сябрамі.

                                             А тут – адзін, бо ўсе чужыя,

                                            Не знаеш, хто яны такія,

                                            І сам для іх ты чужаніца.

                                            На камяніцы камяніца,

                                            Не згледзіш неба край за імі

                                            І (ц, т)існуць сценамі сваімі.

 

                                            Ідзе так дзя(дзь, ць)ка і па бруку

                                            Адзін за дзесяць робіць груку [4, стар. 235, “Паэмы Я. Коласа”].

Падбярыце літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова “барох”. (Барах.)

Раскрыйце сэнс выразу “на камяніцы камяніца”. (Тут: дамы, якія стаяць на падмурках з камення.)

Як можна назваць густое месца ў пушчы? (Гушчар.)

Растлумачце напісанне спалучэння зычных шч у слове “гушчар”.

Раскрыйце сэнс слова “брук”. (Вуліца, дарога, вымашчаная каменем.)        [1, стар. 61, “Тлумачальны слоўнік”].

Падбярыце аднакаранёвае слова да слова “брук”. (Брусчатка.)

Растлумачце напісанне спалучэння зычных сч у слове “брусчатка”.

Растлумачце напісанне сч у слове “расчытаць”.

Для даведкі.

Калі прыстаўка заканчваецца на с, а корань пачынаецца з ч, то спалучэнне сч на пісьме захоўваецца.

        [3, стар. 49 -- 51, “Беларуская мова”]

        [5, стар. 197, “Беларуская мова”]

        [6, “Беларуская мова”]

        [7, стар. 77, «Беларуская мова»]

Адказ на пытанне.                    

 Што вы ведаеце пра напісанне гістарычных спалучэнняў зычных здн, згн, стн, скн, стл, рдн, сч, шч?

Тэст.

Назавіце словы, якія напісаны правільна.

1. Гумбальт.

2. Клод.

3. Хрышчоны.

4. Праязны.

5. Міласэрны.

6. Капусны.

7. Шчаслівы.

Адказ: 1, 3, 4, 5, 6, 7.

 

Выкарыстаная літаратура

                                                                                                            

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

2. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

3. Гваздовіч, Г. А. і інш. Беларуская мова : Падруч. для 10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. мовай навучання з 11-гадовым тжэрмінам навучання / Г. А. Гваздовіч, М. М. Круталевіч, У. П. Саўко. – 2-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 2004. – 239 с.

4. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.

5. Несцяровіч, В. І і інш. Беларуская мова : Падруч. для 5-га кл. шк. з рус. мовай навучання / В. І. Несцяровіч, Я. Н. Марозава, Л. С. Васюковіч. – Мн. : Нар. асвета, 1992. – 302. : іл.

6. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / Г. М. Валочка [і інш]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2019. – Ч. 2. --  144 с.

7. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / Г. М. Валочка [і інш]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. – 232 с.

Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, снежань 2020 года, № 12.