Вывучаем родны край. Міншчына-3
Адгадайце назвы
гарадоў – раённых цэнтраў Міншчыны.
Для даведкі.
1. У назве гэтага горада:
а) пяць зычных
літар і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на дванаццатую літару алфавіта;
г) ні зычныя, ні галосныя не паўтараюцца;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “гай”;
е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна
замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..арыса.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Лагойск
2. У назве гэтага горада:
а) тры зычныя
літары (мяккасць адной з іх абазначаецца мяккім знакам) і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на дваццаць дзявятую літару алфавіта;
г) рыфмуецца са словам “стань”;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “лань”;
е) як назоўнік, адносіцца да жаночага роду, яго можна
замяніць словам “яна”;
ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..арыса.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Любань
3. У назве гэтага горада:
а) шэсць зычных
літар і чатыры галосныя;
б) чатыры склады;
в) заканчваецца на першую алфавіта;
г) рыфмуецца са словам “спрадвечна”;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “чад”;
е) як назоўнік, адносіцца да ніякага роду, яго можна
замяніць словам“яно”;
ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..арына.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Маладзечна
4. У назве гэтага горада:
а) чатыры зычныя
літары (мяккасць адной з іх абазначаецца мяккім знакам) і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на дваццаць дзявятую літару алфавіта;
г) трэці гук
абазначаецца на пісьме дзвюма літарамі;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “лез”;
е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна
замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..арына.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Мядзель
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары,
наадварот; іх парадак зменены): ьнабюл, ьлездям, ксйогал, анчездалам.
Залатое слова
майго роду: кузурка – невялікае насякомае.
Сінанімічныя
словы: казяўка,
кузака.