Поиск по этому блогу

Гульня “Адзенне”

 

Гульня “Адзенне”

 

Адгадайце, якое гэта адзенне.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы (раздзел “Марфалогія” вывучае словы як часціны мовы):

а) неадушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) не мае роду, ужываецца толькі ў форме множнага ліку.

Фанетычныя прыметы (раздзел “Фанетыка” вывучае гукі мовы і іх спалучэнні):

а) падзяляецца на 4 склады;

б) мае 8 літар і 8 гукаў (чатыры зычныя і чатыры галосныя);

в) пачынаецца з 15-й літары алфавіта.

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на трэці склад.

З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы сталіцы, спіцы.

 

Адгадайце, якое гэта адзенне.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы:

а) неадушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) 1-га скланення;

д) жаночага роду.

Фанетычныя прыметы:

а) падзяляецца на 4 склады;

б) мае 6 літар і 6 гукаў (чатыры зычныя і чатыры галосныя);

г) пачынаецца з 18-й літары алфавіта.

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на трэці склад.

З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы сініца, крыніца.

А д к а з.

Патрэбныя назоўнікі (назвы адзення) можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных”слоў: крыніцанагавіцысталіцыспіцымесяцрукавіцацыркульсініца.

Вы знайшлі патрэбныя назоўнікі – назвы адзення? Падбярыце да іх тыя (новыя) словы, з якімі яны рыфмуюцца.

Выкарыстаўшы ўзор, растлумачце лексічнае значэнне (раздзел “Лексіка” вывучае словы, іх значэнне) вызначаных назоўнікаў (назваў адзення).

У з о р.

Хата – памяшканне, прызначае для пражывання людзей.

З літар або гукаў вызначаных назоўнікаў (назваў адзення) пабудуйце новыя беларускія словы.

А д к а з.

Новае беларускае слова можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных” слоў: кроквагавяснавосень.

Падбярыце сінонім (аднолькавае па значэнні слова) да назоўніка, які ўжываецца толькі ў форме множнага ліку.

А д к а з (сярод “зашыфраваных” слоў): мастышэптштанышапка

                                                                  Распрацаваў Аляксей Якімовіч