Поиск по этому блогу

Спорт. Правяраем веды, інтуіцыю. Кідок молата. Рэкорды свету

 

Спорт. Правяраем веды, інтуіцыю.

Кідок молата. Рэкорды свету.

 

• Выберыце патрэбнае (ва ўсіх заданнях).

1. Рэкорд свету (мужчыны):

а) 84 метра 67 сантыметраў;

б) 86 метраў 74 сантыметры; так

в) 85 метраў 90 сантыметраў.

 

2. Год і месяц, калі быў устаноўлены рэкорд:

а) 1989, 15 верасня;

б) 1990, 6 кастрычніка;

в) 1986, 30 жніўня.

 

3. Горад і краіна, дзе быў устаноўлены рэкорд:

а) Штутгард, Германія;

б) Токіо, Японія;

в) Лондан, Вялікабрытанія.

 

4. Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд (некаторыя імёны і прозвішчы прыдуманыя):

а) Рычард Туск (Аўстралія);

б) Марк Ліберман (Вялікабрытанія);

в) Юрый Сядых (СССР).

 

5. Рэкорд свету (жанчыны):

а) 82 метра 98 сантыметраў;

б) 81 метар 65 сантыметраў;

в)  83  метра 33 сантыметра.

           

6. Год і месяц, калі быў устаноўлены рэкорд:

а) 2019, 15 мая;  

б) 2018, 10 чэрвеня;

в) 2016, 29 жніўня.

 

7. Горад і краіна, дзе быў устаноўлены рэкорд:

а) Парыж, Францыя;

б) Варшава, Польшча;

в) Вільнюс, Літва.

 

8. Спартсменка, якая ўстанавіла рэкорд (некаторыя імёны і прозвішчы прыдуманыя):

а) Аніта Владарчык (Польшча);

б) Аўгусціна Макрон (Францыя);

в) Джулія Армэ (Італія).

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1 б. 2 в. 3 а. 4 в. 5 а. 6 в. 7 б. 8 а.

 

Залатое слова майго роду: комін – прыстасаванне на страсе ці на даху хаты, праз якое з печы выходзіць дым. Звычайна зроблена з цэглаў.

Сінанімічныя словы: труба, дымаход.                                                                                                                                    

Аднакаранёвае слова:  камінар (той, хто чысціць комін, пазбаўляючы яго ад сажы).