Поиск по этому блогу

Мовазнаўчы матэрыял для самаадукацыі. Тэма: Сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам


Мовазнаўчы матэрыял для самаадукацыі. Тэма:  Сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

1. Псіхалагічны настрой.
Душа без роднай мовы -- гэта кветка без каранёў, гэта разбітая скрыпка, пусты дом... Родная мова чаруе душу, і душа рвецца да яе, бо яна -- калыска душы, гордасць і імя народа (Вацлаў Ластоўскі).
 "Родная мова чаруе душу, і душа рвецца да яе..." Як вы разумееце гэтыя словы Вацлава Ластоўскага?
Назавіце дзейнікі і выказнікі ў сказах тэксту.  

 Што трэба ведаць пра пастаноўку працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам?

Праца з табліцай.
Пазнаёмцеся з табліцай "Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам".
--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам з нулявой звязкай ставіцца:
-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
1) калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне: Мованаша духоўнае багацце;
2) калі дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў назоўным склоне ці адзін з
іх выражаны назоўнікам, а другі -- лічэбнікам у назоўным склоне: Шырыня майго пакоятры метры;
3) калі абодва галоўныя члены сказа выражаны інфінітывам або адзін з іх -- інфінітывам, а
другі -- назоўнікам у назоўным склоне: Наш абавязак -- бацькам дапамагаць;
4) калі выказнік выражаны фразеалагізмам або сінтаксічна непадзельным словазлучэннем:
Наш Міколкавольны казак;
5) калі перад выказнікам ёсць указальныя словы гэта, вось, значыць, гэта значыць:
Невялікі лясок каля вёскі -- гэта наш прытулак;
6) калі выказнік выражаны ўсечанымі формамі дзеясловаў: Насця ў гэты  час -- пырсь на мяне.
--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам з нулявой звязкай не ставіцца:
-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
1) калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам: Мы лепшыя спартсмены нашай школы;
2) калі пры выказніку ёсць адмоўная часціца не або параўнальныя злучнікі як, нібы,
нібыта, быццам і інш.: Гара быццам стог;
3) калі выказнік выражаны прыметнікам, займеннікам, прыназоўнікава-іменным
спалучэннем: Максім у час канцэрту за вядучага;
4) калі паміж дзейнікам і выказнікам стаіць пабочнае слова або недапасаваны да выказніка
даданы член сказа: Дзеці, відаць, першакласнікі;
5) калі абодва галоўныя члены выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне, але выказнік
стаіць перад дзейнікам (так званы адваротны парадак слоў): Магутнае  дрэва дуб.
------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Карысна ведаць.
У 1596 годзе беларус Лаўрэнцій Зізаній выдаў  "Граматыку" для народа з дадаткам "Лексіс" (слоўнік), у якім на старажытнай беларускай мове растлумачыў значэнне многіх  царкоўнаславянскіх слоў. У “Лексісе” можна знайсці шмат слоў жывой сучаснай мовы беларусаў.
Назавіце дзейнікі і выказнікі ў сказах.
Пагартаем "Лексіс" Лаўрэнція Зізанія.
Мощи -- сіла, моц нейкая.
Выкарыстаўшы слова "сіла", пабудуйце і запішыце сказ з працяжнікам паміж дзейнікам і выказнікам. (Дружны калектыў -- гэта сіла). Зрабіце сінтаксічны разбор гэтага сказа.
Вы згодны з тым, што дружны калектыў -- гэта сіла?
Выразнае чытанне.
Выразна прачытайце сказы, захоўваючы правільную інтанацыю.  Чаму паўза ў вусным маўленні паміж саставам дзейніка і выказніка ў пісьмовым маўленні абазначаецца працяжнікам?
1. Жыць -- Радзіме служыць (Прыказка). 2. Дочка – гарачая слёзка (Прыказка). 3. Кожны чалавек -- гэта цэлы свет (Кузьма Чорны). 4. Зімовая ночка – дзеткам сарочка (Прыказка). 5. Кожнае з гэтых дрэў – мая радасць, мая надзея.
Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
Устанавіце, чым выражаны галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні "кожнае з дрэў".
Для даведкі (напісана на пераноснай дошцы). Пры чытанні сказаў з працяжнікам паміж дзейнікам і выказнікам назіраецца павышэнне голасу ў першай частцы сказа, паўза, паніжэнне -- у другой; у сказах з аднароднымі членамі на кожны з іх падае лагічны націск.
Праца з дэфармаванымі сказамі.
Запішыце, уставіўшы ў сказы прапушчаныя дзейнікі -- назоўнікі ў назоўным склоне. Падкрэсліце галоўныя члены сказа.
1. ... – месца, якое затапляецца вадой пры разліве ракі. 2. ... – тоўчаная аўсяная мука (ужываецца ў ежу з вадой, алеем і г. д.). 3. ... луг, сенажаць або зжатае поле. 4. ... ручны млын: два ачэсаныя круглыя камяні для перацірання зерня ў муку, крупы. 5. ... абпаленая плітка з гліны для абліцоўкі сцен, пячэй і іншага.
Словы для даведкі: пойма, жорны, пожня, кафля, талакно.
Да якіх часцін мовы адносяцца выдзеленыя словы?
         [1, стар. 122,  165, 255, 322, “Тлумачальны слоўнік”]   
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне вачыма напішыце прыгожае беларускае слова “працяжнік” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
У гасцях у тлумачальнага слоўніка.
Выкарыстаўшы ўзор, прачытайце і запішыце слоўнікавы артыкул да слова "антураж". (Навакольнае асяроддзе, акружэнне.)
Узор. Дзеяч, -а, м. Асоба, што праявіла сябе ў якой-небудзь галіне дзейнасці. Вядомы дзеяч.
Выкарыстаўшы слова "антураж", пабудуйце і запішыце сказ з працяжнікам паміж дзейнікам і выказнікам. (Антураж -- гэта навакольнае асяроддзе, акружэнне.)
              [2, стар. 27, “Слоўнік іншамоўных слоў”]
              [1, стар. 103, “Тлумачальны слоўнік”]   
Акцэнталагічная хвілінка.
Пастаўце націскі ў словах і прачытайце іх.
Антураж, балаваць, знахар, аберуч, цыганы, бульбяны.
Адказ. Антураж, балаваць, знахар, аберуч, цыганы, бульбяны.
Праца са сказамі.
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Абазначце граматычныя асновы ў сказах, вызначце, чым выражаны дзейнікі і выказнікі, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
1. Мінск -- сталіца, гордасць наша, слава ўсёй краіны (Янка Купала). 2. Умець -- за пл..чыма не насіць (Прыказка). 3. Век праж..ць -- не поле перайсці (Прыказка). 4. Міхась і Іван -- леснікі (Якуб Колас). 5. Новы год – любімае свята многіх людзей. 6. Вялікдзень – даўняе свята нашых про..каў.
Назавіце прыметнікі ў сказах.
Самастойная праца.
Спішыце сказы. Пастаўце, дзе трэба, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам. Растлумачце яго пастаноўку.
1. Народная казка (–) мудрасць нашых продкаў. 2. Тры гады (--) вялікі час у чалавечым веку (Кузьма Чорны). 3. Пешы коннаму не таварыш (Прыказка). 4. Хата як шклянка (Народная творчасць). 5. Убачыць і сустрэць роднага чалавека (--) гэта вялікая радасць. 6. Ліса – гэта лясная прыгажуня. 7. Воран касцей не занясе (--) недасягальна далёка. 8. Гарачая галава (--) палкі, гарачы чалавек.
     [1, стар. 48, 66, “Тлумачальны слоўнік”]  
Выкананне практыкавання.
Спішыце, раскрываючы дужкі. Чаму нельга паставіць працяжнік у гэтых сказах?
1. Сам сабе чалавек (не) вораг (Кузьма Чорны). 2. Жыта як сцяна (Народная творчасць). 3. Хлопец, відаць, шмат чаму навучыўся ад бацькі. 4. Прыгожая мая родная Слонімшчына. 5. Яна сярод сясцёр была старэйшая. 6. Вучыцца ніколі (не) позна (Прыказка). 7. Мой дзядзька не рамантык (Міхась Зарэцкі).
Адзначце слова, граматычнае значэнне якога залежыць ад месца пастаноўкі націску. (Яна -- займеннік і Яна -- імя дзяўчынкі.)
Назавіце назоўнік, у якім гукі [д], [т] пры змякчэнні чаргуюцца з [дз′], [ц′]. На пісьме яны перадаюцца літарамі дз, ц. (Жыта -- у жыце.)
Проба сіл.
Назавіце сказы з пунктуацыйнай памылкай (працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам).
1. Нясмелы і няўмелы: блізняты (Прыказка). 2. Нядбаліца і п’яніца: брат і сястра (Прыказка). 3. Нудна жыць – толькі неба капціць (Прыказка). 4. Ліхая забава вялікая няслава (Прыказка). 5. Лянівы і санлівы – два браткі (Прыказка).
(Сказы з пунктуацыйнай памылкай: 1, 2, 4.)
Перакладчыкі.
Запішыце афарызмы па-беларуску. Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Зрабіце сінтаксічны разбор двух-трох сказаў.
Опыт (--) учитель жизни (Гіпакрат).
То, что знаем, (--) капля, то, чего не знаем, (--) море  (Гарацый).
Первая ступень мудрости (--) понимать ложное (Пятроній).
Слова (--) это ещё не удары.  (Гарацый).
Тэст.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пытальных знакаў трэба паставіць працяжнік.
1. Шчасце (?) добрых суседзяў мець.
2. Сталенне (?) ёсць пошук, надзея і пераадоленне цяжкасцей.
3. Афіша (?) аб'ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі.
4. Працаваць (?) дабро здабываць.
5. Наша задача (?) добра вучыцца.
Адказы. Сказы з працяжнікам: 1, 3, 4, 5.
     [1, стар. 48, “Тлумачальны слоўнік”]   
5. Мытны кантроль.
Н а с т а ў н і к. Вы сёння добра папрацавалі. Успомніце, які матэрыял засвоілі. (Вывучылі, калі ставіцца  і не ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам з нулявой звязкай.)

Выкарыстаная літаратура

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.
2. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. / А. М. Булыка, Мінск : Нар. асвета, 1993. – 398 с.