Лубін – сельскагаспадарчая
культура беларусаў
Свеціць сонца,
Зямлю грэе.
Расце лубін,
Лубін спее.
Аляксей Якімовіч
Аднакаранёвыя словы, якія можна падабраць да назоўніка лубін.
Лубянішча, лубінавы,
лубяны.
Скорагаворка
Лубаед не любіць лубін
(Аляксей Якімовіч).
Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.
Заданні для
дапытлівых.
1. Лубаед – гэта
а) птушка;
б) жук-караед.
2. Ад якога назоўніка ўтварыўся прыметнік лубінавы?
3. Слова “лубінавы”
можна спалучыць
а) з назоўнікам корм;
б) з назоўнікам крок.
4. Што такое лубянішча?
5. Лубавінне -- гэта
а) націна (сцябло і лісце) лубіну;
б) вельмі добры гатунак лубіну.
Выберыце патрэбнае.
6. Лубяны –
гэта
а) плот;
б) колер.
7. Лубянка – гэта
а) музычны
інструмент;
б) карзінка, сплеценая з кары дуба.
Скорагаворка
Ларыса несла ў лубянцы лубін (Аляксей
Якімовіч).
Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).
1. Деарак-куж.
2. Нібул.
3. Мрок.
4. Нібул сор мікя ан, елоп еанарбу.
5. Аніцан.
6. Релок.
7. Абуд ырак з яанецелпс, акнізрак.