Поиск по этому блогу

Кансультацыя па беларускай мове (дзеепрыметнік)


Кансультацыя па беларускай мове (дзеепрыметнік)

Уласцівыя для беларускай мовы дзеепрыметнікі ўтвараюцца  пры дапамозе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т-, а таксама –л-.
Напрыклад: правераны, куплены, выбіты.
Трэба не “пасівеўшы”, а “пасівелы”, не “засохшы”, а “засохлы”.
У беларускай мове рэдка ўжываюцца дзеепрыметнікі цяперашняга часу.
Трэба пісаць і вымаўляць не “прыгожа цвітучыя сады”, а “сады, якія прыгожа цвітуць”, не “правяраемыя настаўнікам сшыткі”, а “сшыткі, якія правярае настаўнік”.
Дзеепрыметнікі цяперашняга часу ў беларускай мове выкарыстоўваюцца звычайна ва ўстойлівых словазлучэннях тэрміналагічнага характару.
Напрыклад: рухаючая сіла, кіруючая роля.
Дзеепрыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў –ом-, -ем-, -ім-, -ым-, выкарыстоўваюцца звычайна ў навуковым, публіцыстычным і афіцыйна-справавым стылях.
Напрыклад: прадказуемы.
Для беларускай літаратурнай мовы не характэрны формы зваротных дзеепрыметнікаў. Яны не павінны заканчвацца на –ся, -сь.
Напрыклад: трэба не “развіваючыяся краіны”, а “краіны, што сталі на шлях развіцця”.
Параўнайце: у рускай мове трэба “развивающиеся».
У рускай мове трэба «вьющиеся растения», а ў беларускай – расліны, якія ўюцца.