Аляксей Якімовіч
Верш «Былое»
(дадзены ў скарачэнні)
Было каханне…
Прапала, дагарэла.
Як вугалёчак шэранькі,
Мігнула і датлела.
Туды ты не вяртайся,
Там шчасця не шукай.
На чорным папялішчы
Не створыш рай.
Нібы па мінным полі,
Ты будзеш там хадзіць.
Там нават кошцы
Не зможаш дагадзіць.
У кут чырвоны не пасадзяць,
Тваіх жаданняў не пачуюць.
А словам колкім, як іголкай,
Скрывіўшы вусны, пачастуюць.
Цябе так давядуць,
Што закрычыш: «Усявышні!
Чаму тут, на зямлі,
Я трэці лішні?»
Той, хто здрадзіў аднойчы,
Здрадзіць тысячу раз.
Па душы тваёй пройдзе,
Як уключаны прас.
Запячэ, забаліць
Незагойная
рана.
Зноў падумаеш ты:
На душы так пагана!
Не
ідзі, не вяртайся.
Дом чужы не сагрэе.
Не шукай цяпла там,
Дзе
зіма, дзе завея.
Цалкам верш надрукаваны ў
кнізе “Белакрылая птушка” (аповесці, вершы), якая ў лютым 2022 года выйшла ў
выдавецтве “Беларусь”.