Поиск по этому блогу

Тэст (разважанне як тып тэксту)


Тэст (разважанне як тып тэксту)

                                                                    Казка

Аднаго дня ў госці да сабакі Жучка прыйшоў кот Паласацік. А Жучок сядзіць на крэсле за сталом, калматую галаву апусціўшы.
-- Чаго ты так задумаўся, Жучок? – пацікавіўся Паласацік.
-- Адно вельмі важнае слова забыўся. Ніяк не ўспомню! -- паскардзіўся Жучок.
-- А я таямнічае пісьмо знайшоў! – паведаміў Паласацік і паклаў на стол спісаны словамі ліст паперы.
-- Рака, жолуд, джып, дом, цукар, шэсць, -- па складах прачытаў Жучок.
-- Сярод гэтых слоў адно лішняе! – прашаптаў Паласацік. -- Дапамажы яго знайсці. Я цэлую раніцу думаў і яшчэ паўдня думаў, але не дадумаўся.
-- Слова "дом" лішняе! -- усклікнуў Жучок.
-- Чаму яно лішняе? – запытаўся Паласацік.
-- Проста лішняе і ўсё.
-- Проста так не бывае, -- не пагадзіўся Паласацік. -- Давай паразважаем! Ва ўсіх гэтых словах ёсць галосныя, якія стаяць пасля зацвярдзелых зычных ж, дж, р, ц, ч, ш. А ў слове “дом” няма галосных пасля зацвярдзелых зычных. Таму яно і лішняе.
А
Каб вызначыць структурна-кампазіцыйную схему разважання, да ніжэй прыведзеных тлумачэнняў падбярыце адпаведныя словы.
1. Тое, што трэба даказаць ці растлумачыць; выказваецца пэўная думка, ставяцца пытанні: чаму?  па якой прычыне? з-за чаго?
2. Тлумачэнне, падтрымка фактамі, прыкладамі выказваемай думкі.
3. Вынік роздуму, які можна пачаць са слоў “таму”, “такім чынам”, “у выніку”.
Словы да вышэй прыведзеных тлумачэнняў:
а) доказы, аргументы;
б) вывад;
в) тэзіс.
Б
  Вызначце, якому пункту адпавядае пачатак разважання.
1. Што такое Сонца?
Падумаем разам.
2. На небе з’явілася сонца. Першымі сваімі спевамі яго сустрэлі птушкі.
3. Я люблю глядзець на сонца раніцай, калі яно толькі ўзыходзіць над лесам. Незвычайны малюнак паўстае перада мною.
Адказы.
А- 1в, 2а, 3б.
Б- 1.
Каб падрыхтавацца да тэмы “Разважанне як тып тэксту”, вам трэба навучыцца даваць адказ на змешчанае ніжэй заданне.
  Назавіце асноўныя прыметы разважання як тыпу тэксту.