Поиск по этому блогу

Марфалагічная гульня “Дзеяслоў з пазычаных складоў”

 

Марфалагічная гульня “Дзеяслоў з пазычаных складоў”

 

З пазычаных складоў.

1. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце дзеяслоў у неазначальнай форме.

Крычыць, бабуля.

Помніце! Форма дзеяслова, у якой нельга вызначыць час, асобу і лік, называецца неазначальнай: вітаць.

                    

З пазычаных складоў.

2. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце зваротны дзеяслоў.

Бераг, сякера, вораг, чытаць.

Помніце!

Дзеясловы, якія заканчваюцца на –ся (-цца), называюцца зваротнымі: вітайся.

 

З пазычаных складоў.

3. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце пераходны дзеяслоў.

Багаты, хлебануць.

Помніце!

Дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што пераходзіць на які-небудзь прадмет ці асобу, называюцца пераходнымі.

Пераходныя дзеясловы а) могуць мець пры сабе дапаўненне, выражанае назоўнікам або займеннікам у вінавальным склоне без прыназоўніка (вітаць сябра), б) калі дзеянне пераходзіць толькі на частку прадмета, дапаўненне пры пераходных дзеясловах ставіцца ў форме роднага склону без прыназоўніка (выпіць малака), в) родны склон выкарыстоўваецца і тады, калі пры пераходным дзеяслове ёсць адмоўная часціца не (не прывітаў сябра).

 

З пазычаных складоў.

4. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце дзеяслоў незакончанага трывання.

Цукар, праляцеў, дае.

Помніце!

Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое не закончылася. Яны адказваюць на пытанні ш т о  р а б і ц ь?  ш т о  р а б л ю?  ш т о   р а б і ў?  ш т о  б у д у  р а б і ц ь?: вітаюся.

 

З пазычаных складоў.

5. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце дзеяслоў 1-га спражэння.

Выпражаш, вялікі.

Помніце!

Адрозніць дзеясловы 1-га і 2-га спражэння найлягчэй, калі паставіць іх у 3-й асобе множнага ліку. Канчаткі –уць (-юць) маюць дзеясловы 1-га спражэння, -аць (-яць) – дзеясловы 2-га спражэння: вітаюць.

 

З пазычаных складоў.

6. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце абвесны лад дзеяслова.

Міна, адолеем, навука.

Помніце!

Абвесны лад абазначае рэальнае дзеянне, якое адбываецца, адбывалася ці будзе адбывацца: вітаецца, прывітаўся, прывітаецца.

 

З пазычаных складоў.

7. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце ўмоўны лад дзеяслова.

Таўчы, чырыкаць, былінка.

Помніце!

Умоўны лад дзеяслова абазначае пажаданае, мяркуемае дзеянне або такое, што можа адбыцца толькі пры пэўнай умове. Утвараецца ўмоўны лад ад асновы неазначальнай формы пры дапамозе суфікса –л- (-ў) і часціцы бы (б): прывітаўся б.

 

З пазычаных складоў.

8. Прачытайце словы. Вазьміце па аднаму складу з кожнага і ўтварыце загадны лад дзеяслова.

Іголка, дзікі.

Помніце!

Загадны лад дзеяслова выражае пабуджэнне да дзеяння (просьбу, прапанову, загад, параду і інш.): вітайся.

 

Для кантролю (дзеясловы тут запісаны не ў тым парадку, які дадзены вышэй). Выкарыстоўвайце толькі, каб праверыць сябе.

 

берагчысябабуляідзіхлебапрацуевяжашчытаўбымінаем

 

Тут патрэбныя дзеясловы напісаны наадварот

 

1. Ялубаб. 2. Ясычгареб. 3. Абелх. 4. Еуцарп. 5. Шажяв. 6. Меанім. 7. Ыб ўатыч. 8. Ідзі.

                                                                           Склаў Аляксей Якімовіч