Вытрымкі з Евангелія ад Матфея – 4
Калі
Ён сышоў з гары, за Ім следам пайшло мноства людзей.
2. І вось, падышоў пракажоны і, кланяючыся Яму, сказаў:
Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне ачысціць.
3. Іісус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў:
хачу, ачысціся. І адразу ачысціўся той ад праказы.
5. Калі ж увайшоў Іісус у Капернаум, падышоў да Яго
сотнік і папрасіў у Яго:
6. Госпадзе! слуга мой ляжыць дома ў паралічы і моцна
пакутуе.
7. Іісус кажа яму: Я прыйду і ацалю яго.
8. А сотнік сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! я не варты, каб
Ты ўвайшоў пад мой дах; але скажы толькі слова, і выздаравее слуга мой;
13. І сказаў Іісус сотніку: ідзі, і, як ты вераваў, хай
будзе табе. І выздаравеў слуга ягоны ў тую ж гадзіну.
14. Прыйшоўшы ў дом Пятра, Іісус убачыў цешчу яго, якая
ляжала ў гарачцы,
15. і дакрануўся да рукі яе, і пакінула яе гарачка; і
ўстала яна і слугавала ім.
16. Калі ж звечарэла, прывялі да Яго многа людзей,
апанаваных дэманамі: і Ён выгнаў духаў словам і ўсіх нядужых ацаліў;
17. каб збылося сказанае праз прарока Ісаію, які кажа:
“Ён узяў на Сябе нашы немачы, і хваробы панёс [1, стар. 49, 50, 51].
Выкарыстаная
літаратура
1. Евангелие
Господа нашего Иисуса Христа на четырёх языках эллинском, славянском,
российском и белорусском с параллельными местами
Минск
Белорусский Экзархат
1991
Адказны рэдактар выдання – протаіерэй Сергій Гардун.
Аляксей Якімовіч
Да нас прыйшоў
І цуд прынёс
Даўным-даўно
Іісус Хрыстос.
Нямоглых ацаліў
І словам, і рукою,
Хваробы, немачы
Панёс з сабою.
Сын Божы,
Нас падтрымай,
Наш родны край
Не пакідай.
На мове беларускай
Звяртаюся, прашу.
У душы з маленства
Твой дар нашу.
Яго я берагу,
Як продкі зберагалі,
Малітвамі і песнямі
Скарбонку папаўнялі.
Да нас прыйшоў
І цуд прынёс
Даўным-даўно
Іісус Хрыстос.
2024 год