Поиск по этому блогу

Быў выпадак. Дзе жаніх?

 

Быў выпадак

 

Дзе жаніх?

 

Пра гэты выпадак расказаў мне знаёмы настаўнік.

Адна вясковая кабета (назавём яе Ганна) мела дачку (назвём яе Насця), якая жыла ў сталіцы. Да маці яна звычайна прыязджала на сваёй легкавушцы.

Неяк Насця патэлефанавала Ганне і сказала, што едзе ў вёску разам з сябрам, жаніхом. “З хлебам-соллю сустракай яго, мама!” – сказала, жартуючы.

Ужо звечарэла. Ганна выйшла на двор і села на лаўку. Тут яна вырашыла паачакаць дачку з жаніхом.

Праз гадзіну каля лаўкі спынілася Насціна легкавушка. Ганна ўсхапілася і наблізілася да легкавушкі. У салоне было цёмна, але яна адразу ўбачыла дачку. А яе жаніха, як ні ўглядалася, не заўважыла.

-- Насцечка, дзе ж твой жаніх? – усклікнула.

Насця кіўнула галавою, паказаўшы на задняе сядзенне.

-- Там.

І на заднім сядзенні Ганна не ўбачыла жаніха.

-- Яго няма тут! – зноў усклікнула яна.

Насця запаліла ліхтарык, і Ганна нарэшце ўбачыла чорнаскурага жаніха афрыканскага паходжання. Ён глядзеў на яе і ўсміхаўся.

-- Гэты? – вырвалася ў Ганны.

-- Гэты, -- адказала Насця.

-- Дачушка, у цемнаце ты яго і на ложку не знойдзеш! Адпраўляй у Афрыку! – прашаптала ўсхваляваная кабета.

                                                                                  Аляксей Якімовіч.