Разважанне. Цывілізацыя і беларуская мова
Цывілізацыя – культура, высокі ўзровень развіцця ў грамадстве.
Выказванні
Які розум, такая і гаворка. (З народнага.)
Дурная птушка свайго гнязда не шануе. (З народнага.)
Хто мову і веру мяняў, той не то сябе -- -- і суседа
прадаваў. (З народнага.)
Тэст
Беларуская мова а) здабытак беларускага народа,
беларускай нацыі; б) здабытак не толькі беларускага народа, беларускай нацыі,
але і здабытак усяго свету, усёй цывілізацыі.
• З двух
варыянтаў выберыце адзін.
Гутарка
двух асоб
1-я асоба. Ты лічыш, што беларуская мова – здабытак усёй
цывілізацыі?
2-я асоба. Я ўпэўнены ў гэтым.
1-я асоба. А я не ўпэўнены. Дакажы, калі ласка.
2-я асоба. Не было б беларускай мовы – не было б цікавых
беларускіх народных казак.
1- я асоба. Так, беларускія народныя казкі разам з
казкамі іншых народаў свету мы можам аднесці да здабыткаў цывілізацыі.
2-я асоба. Не было б народных песень на беларускай мове.
1-я асоба. І тых, што выконвалі нашы “Песняры”?
2-я асоба. Ты згодзен, што яны з’яўляюцца здабыткам не
толькі беларускай нацыі?
1-я асоба. Не стану пярэчыць. Іх слухаюць і нават
выконваюць у іншых краінах прадстаўнікі розных нацыянальнасцей.
2-я асоба. Не было б беларускіх народных прыказак,
прымавак, загадак. Не было б і таго верша, які можаш прачытаць ніжэй.
Верш
Я
мову ўяўляю
Дзяўчынаю з касою.
З
дзяцінства называю
Яе маёй, сваёю.
Дзяўчыначку з касою
Нам трэба падтрымаць.
У
прыцемку ступаючы,
Шлях цяжка
выбіраць.
Вачыма васільковымі
На гэты свет глядзіць.
Святло, як ад багіні,
Каб нас сагрэць, ляціць.
Дзяўчына-беларусачка,
На скрыпачцы зайграй,
Пачуцці свае боскія
Тутэйшым перадай.
Будзь нашаю сяброўкай
І
ў горы, і ў бядзе.
Такой прыгожай, мілай
Не ўбачу я нідзе.
Дзяўчыначку з касою
У
грудзі не штурхайце.
Убачыўшы, здалёку
У
хату запрашайце.
Хай песню праспявае,
Хай казачку раскажа,
Хай даўнюю батлейку
Для ўсёй сям’і пакажа.
Жывіце ў шчасці, людзі,
Душу узбагачайце,
На мове беларускай
Пішыце і чытайце.
Аляксей
Якімовіч