Вытрымкі з Евангелія ад Матфея – 3
Не
судзіце, каб і вас не судзілі;
2. бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць.
3. І што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а
калоды ў воку сваім не адчуваеш?
4. Альбо, як скажаш брату свайму: “Дай, я выму парушынку
з вока твайго”; а вось у тваім воку калода?
5. Крывадушнік! вымі спачатку калоду са свайго вока, і
тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока брата твайго [1, стар. 41, 42, 43].
Выкарыстаная
літаратура
1. Евангелие
Господа нашего Иисуса Христа на четырёх языках эллинском, славянском,
российском и белорусском с параллельными местами
Минск
Белорусский Экзархат
1991
Адказны рэдактар выдання – протаіерэй Сергій Гардун.
Аляксей Якімовіч
Не судзіце, каб і вас не судзілі.
Так нас вучыць Бог.
Я
таксама, скажу шчыра,
Без граху пражыць не змог.
Крочыў шпарка па дарозе,
Грэх свой ззаду пакідаў.
Вельмі часта, як у цемры,
Я
яго не заўважаў.
Парушынкі, што у воку,
Адбіраюць наш спакой,
Джаляць рукі, джаляць ногі,
Як
асіны злосны рой.
Да
зямлі грэх прыгінае,
Ногі блытае твае.
Як
мне хочацца, бывае,
У гразь утаптаць грахі свае!
Сядзяць у воку парушынкай,
Затуляюць белы свет.
Час ідзе, бягуць хвілінкі.
Быў юнак, а сёння – дзед.
На
дарозе роўнай, стромай
Безразмерны стаіць мех.
З
вачэй выняўшы, кідаюць
Туды людзі чорны грэх.
2024 год