Поиск по этому блогу

Метанімія

 

Метанімія

 

Прачытайце дыялог.

 

АЛЕСЯ Ёсць словы, якія мы называем метаніміяй.

КАСТУСЬ. Чуў пра такія.

АЛЕСЯ. Чаму іх назвалі метаніміяй? Як ты лічыш?

КАСТУСЬ. Цяжка сказаць. Ведаю, што гэта слова прыйшло да нас з грэчаскай мовы.

АЛЕСЯ. Метанімія – гэта…

КАСТУСЬ. Гэта калі назва з аднаго прадмета пераносіцца на іншы.

АЛЕСЯ. А яшчэ можна сказаць так: замена аднаго слова другім.

КАСТУСЬ. Згодзен. Але такая замена альбо перанос назвы з аднаго прадмета на іншы можа адбывацца толькі на аснове іх падабенства.

АЛЕСЯ. Значыць, метанімія – гэта ўжыванне слова ў пераносным значэнні.

КАСТУСЬ. А тое слова, якое яна замяняе, ужываецца ў прамым значэнні.

 

 Выберыце з дужак патрэбныя словы і ўстаўце іх у прамым і метанімічным (пераносным) значэнні.

Прамое і метанімічнае значэнні: здабываць серабро – заваяваць серабро.

1. Мой аднакласнік Антось у маладосці працаваў у далёкай краіне, там (здабываў серабро, заваяваў серабро). 2. Мой зямляк Кастусь быў добрым спартсменам, на алімпіядзе (здабыў серабро, заваяваў серабро).

Прамое і метанімічнае значэнні: жыхары вёскі прачнуліся – вёска прачнулася.

1. Сонца асвяціла наваколле, заіскрылася, і (вёска прачнулася, жыхары вёскі прачнуліся), людзі выйшлі на свае падворкі. 2. Пачуўшы, як затрашчаў магутны гром, (маленькая вёсачка прачнулася, жыхары вёсачкі прачнуліся)  і выключылі электрычныя прыборы.

Прамое і метанімічнае значэнні: наша харчаванне – наш стол.

1. У гасцініцы, дзе мы пасяліліся, мне вельмі спадабаўся (балася) (наша харчаванне, наш стол).  2. Мы верылі, што (наша харчаванне, наш стол) падтрымае арганізм і дазволіць паспяхова справіцца з даручаным заданнем.

Прамое і метанімічнае значэнні: выпіў два кубкі малака – выпіў два кубкі.

1. Сцяпан раненька прачнуўся і (выпіў два кубкі малака, выпіў два кубкі), якія маці пакінула на стале. 2. Каб наталіць смагу, Міхась адразу (выпіў два кубкі малака, выпіў два кубкі).

Прамое і метанімічнае значэнні: чытаў творы Якуба Коласа – чытаў Якуба Коласа.

1. Мой сябар Антось, як і я, перачытаў многія (творы Якуба Коласа, Якуба Коласа). 2. У аўдыторыі сабраліся студэнты, якія чыталі (творы Якуба Коласа, Якуба Коласа), з павагай адносіліся да яго.

Прамое і метанімічнае значэнні: добры набор посуду – добры набор.

1. У сваім выступленні рэктар адзначыў, што ў гэтым годзе ва ўніверсітэце быў (добры набор посуду, добры набор). 2. (Добры набор посуду, добры набор) купілі мае бацькі ў мясцовай краме.

Словы, ужытыя ў патрэбным парадку (напісаны наадварот, выкарыстоўвайце толькі для кантролю): робарес ўавыбадз, орбарес ўавяаваз; ясалунчарп аксёв, ясілунчарп ікчасёв ырахыж; лотс шан, еннавачрах ашана; акалам ікбук авд ўіпыв, ікбук авд ўіпыв; асалок абукя ыровт, асалок абукя; робан ырбод, удусоп робан ырбод.