Фразеалагізмы вакол
пальца абвесці (абкруціць) і варушыць
галавою
• Выберыце
патрэбнае.
1.Фразеалагізм (фразеалагічны зварот) – гэта:
а) устойлівыя спалучэнні слоў, ужытыя ў пераносным
значэнні;
б) устойлівыя спалучэнні слоў, ужытыя ў прамым значэнні.
2. Тлумачэнне думаць,
меркаваць, разважаць адпавядае наступнаму фразеалагізму:
а) вакол пальца абвесці;
б) варушыць галавою.
3. Тлумачэнне падмануць,
схітраваць, ашукаць адпавядае наступнаму фразеалагізму:
а) вакол пальца абвесці;
б) варушыць галавою.
4. Выберыце спалучэнні слоў, пабудаваныя правільна:
а) стол вакол пальца абвёў;
б) знаёмага вакол пальца абвёў;
в) вушы паварушылі галавою;
г) нарэшце паварушыў галавою;
д) два разы вакол пальца абкруціў;
е) не хоча варушыць галавою.
5. Фразеалагічны зварот вакол пальца абвесці блізкі
па значэнні наступнаму спалучэнню слоў:
а) валіцца з ног;
б) вочы загарэліся;
в) вочы адвесці.
• На месцах
пропуску устаўце той фразеалагізм, які, на вашу думку, больш падыходзіць па
сэнсу: а) вочы адвесці; б) вакол пальца абвесці.
6. Будзь асцярожны, Алесь: гэты сябрук хоча цябе … (Аляксей Якімовіч).
7. “Іх шмат, а яны адступаюць. Чаму?.. Каб …?” --
зірнуўшы на Алеся, прамовіла Аленка (Аляксей
Якімовіч).
Для даведкі: вочы адвесці – ашукаць, падмануць, хітрыкай адцягнуць чыюсьці ўвагу ад
задуманага.
Вершы
для настрою
Нездарма да нас ён ходзіць,
Уважліва глядзіць.
Вельмі хочацца яму
Вакол пальца абкруціць.
Аляксей Якімовіч
Ідзе жыццё.
Няма спакою.
Глядзім уперад,
Варушым галавою.
Аляксей Якімовіч.
Ласкава лапоча,
Каб вочы адвесці,
Каб душу яму адкрылі,
Каб туды залезці.
Аляксей Якімовіч
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1а.
2б. 3а. 4б, г, д, е. 5в. 6б, 7а.