Міністру культуры Рэспублікі Беларусь
Чарнецкаму Руслану Іосіфавічу
члена
Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года
Якімовіча Аляксея Мікалаевіча,
лўрэата рэспубліканскіх літаратурных прэмій
і абласной
прэміі за дасягненні ў культуры,
які
жыве ў горадзе Слоніме, вул Скарыны, д. 23,
кв.
1, тэлефон 2-45-04
заява.
У 2009 годзе ў Віцебскім
акадэмічным драматычным тэатры была пастаўлена мая п’еса для дзяцей “Вядзьмарка
і Дыназаўрык”. І сёлета яна ідзе там, ужо пятнаццаты год. Ідзе – значыць,
выклікае цікавасць у гледачоў.
Калі яе палюбілі гледачы з
Віцебскай вобласці, то, думаю, яна спадабаецца і тым, хто жыве ў іншых
абласцях.
Чаму ніхто з іншых тэатраў не
звярнуў увагу на гэту п’есу?
Раней, калі быў значна
маладзейшы, калі толькі спрабаваў свае сілы ў галіне драматургіі, мае п’есы
часта ставіліся на сцэнах. Каб не быць галаслоўным, прывяду іх спіс.
1. "Чарадзейныя суніцы"
(Слонімскі драматычны тэатр).
2. "Добры змей" (Слонімскі
драматычны тэатр, Маладзечанскі драматычны тэатр).
3. "Маўглі" (Слонімскі
драматычны тэатр). Праз колькі гадоў
узнаўлялася паўторна.
4. "Пудзіла" (Слонімскі
драматычны тэатр, Бабруйскі драматычны тэатр). На Рэспубліканскім конкурсе атрымала заахвочвальную прэмію.
5. "Апошні Дыназаўрык"
(Слонімскі драматычны тэатр).
6. "Дзюймовачка" (Мазырскі
драматычны тэатр).
7. "Белая Мышка" (Слонімскі
драматычны тэатр).
8. "Навагоднія прыгоды
Бураціна" (Мазырскі драматычны тэатр, Палескі драматычны тэатр, г. Пінск).
9. "Хітрыкі Бабы Ягі"
(Слонімскі драматычны тэатр, Мазырскі драматычны тэатр).
10. "Прыгоды ў лясным гушчары”
(Мазырскі драматычны тэатр).
11. "Ледзяныя зярняткі (Палескі
драматычны тэатр, г. Пінск).
12. "Вядзьмарка і Дыназаўрык"
(Віцебскі акадэмічны драматычны тэатр).
13. "Спакуса" (Слонімскі
драматычны тэатр, для дарослых). Праз
колькі гадоў узнаўлялася паўторна.
14. «Улыбка Шерлока
Холмса» (Театр юного зрителя, город Тверь, Россия). Намінавалася на вышэйшую тэатральную прэмію Расіі
“Залатая маска”.
15. «Магические ягоды», (театр города Феодосия, Россия).
16. «Зависть» (горад Нарыльск, Расія, для дарослых).
А потым усё гэта раптам абарвалася,
нібыта бяздонная бездань з’явілася перад маімі п’есамі. Іх даўным-даўно перасталі ставіць у беларускіх
тэатрах.
Чаму?
Некалькі гадоў таму пачуў такое:
рэжысёры беларускіх тэатраў прынялі рашэнне не ставіць Якімовіча. Дакладна не
магу сказаць, ці праўда гэта. Але ж калі ўлічыць тое, што было, і тое, што
сталася, вельмі падобна на праўду.
Думаю, што падобны лёс у драматургіі
напаткаў не толькі мяне.
Чаму?
07. 12. 2024 года.
Аляксей Якімовіч