• Складзіце
беларускую народную песню з пераблытаных строф. Кожная страфа мае тут чатыры
радкі.
На гарэ дубочак…
Учора панядзелак,
Сёння
аўторак.
Я
думала, маладзенька,
Што
нядзелек сорак.
На гарэ
дубочак,
Зялёны лісточак.
Не бачыла міленькага
Ужо другі дзянёчак.
-- А я табе скажу,
Што людзі гавораць, --
Што да цябе, мая міла,
Кавалеры ходзяць.
Па садочку хаджу,
Руту-мяту саджу.
-- Выйдзі, выйдзі, мой міленькі,
Штось я табе скажу.
-- Перастань, міленькі,
Да мяне хадзіці,
Як дазнае мая маці,
Будзе мяне біці.
Чатыры хадзілі,
Няверна любілі,
Стаў пяты хадзіці,
Стаў верна любіці.
-- Ёсць у мяне зелле
Ніжай пералазу,
Як дам табе напіціся, --
Пакінеш адразу.
-- Ой, я не пакіну,
Я не перастану,
Пакуль жа ты, мая міла,
На шлюбаньку станеш.
Правільны парадак строф (выкарыстоўвайце толькі для
кантролю): другой указана страфа (яна выдзелена тлустым шрыфтам), якая павінна
быць у песні, першай -- пераблытаная): 1 – 2;
2 – 1; 3 – 4;
4 – 3; 5 – 6;
6 – 5; 7 – 8; 8 – 7 [1, стар. 649].
Выкарыстаная літаратура
1. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя: Вучэб. дапам. для
філал. фак. ВНУ / Склад. К. П. Кабашнікаў і інш. – 4-е выд., перапрац. – Мн.:
Выш. шк., 1996. – 856 с.
Мн. : Выш. шк., 1995. – 856 с.