Поиск по этому блогу

Віктарына з параўнанняў


Віктарына з параўнанняў

Выберыце патрэбнае слова, каб закончыць народнае параўнанне.

Абабраць як … (бярозку, елку, ліпку).
Бегае як… (падбіты, падсмалены, напалоханы).
Вочы як … (неба, трава, пралескі).
Гарачы як … (прысак, камень, жалеза).
Дрыжыць як … (галіна, авечы хвост, нітка).
Едзе як … (назаўтра, дамоў, па дарозе).
Жыве як сыр … (у вадзе, у хлебе, у смятане).
Залапатаў як … (салавей, цецярук, жаўрук).
Ідзе як з зайцам …(у руках, на галаве, на плячы).
Круглы як … (шклянка, бутэлька, бервяно).
Лёгкі як … (птушка, качарга, кот).
Маўчыць як … (сцяна, падлога, страха).
Нарабіў як … (сабака з’еў, кот наплакаў, курыца здзяўбла).
Паімчаў як …(малы, вялікі, дужы).
Рукі як … (вілы, граблі, венік).
Свае як … (спарышы, родныя, браты).
Трапіў як пальцам … (у траву, у каструлю, у неба).
Узяў як … (казёл, арол, верабей).
Фанабэрыстая як … (сястра, паненка, цётка).
Ціснуцца як прусакі … (у шчыліну, у траву, у сена).
Ходзіць як … (гусь, пава, сабака).
Цыбаты як … (дзяцел, верабей, бусел).
Чырвоны як … (каліна, рыжык, пшаніца).
Ясны як … (неба, сонейка, хмара).

Адказы, запісаныя не па парадку: граблі, бервяно, у смятане, пралескі, сонейка, птушка, ліпку, каліна, сцяна, прысак, бусел, кот наплакаў, падсмалены, пава, дужы, авечы хвост, у шчыліну, паненка, назаўтра, верабей, у неба, цецярук,  спарышы, на галаве.
Выкарыстаная літаратура

Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.