Поиск по этому блогу

Экспертыза "Пазычыць грошы"

 

Пазычыць грошы

 

Часта можна пачуць наступную скаргу.

Пастаянна не хапае грошай, жыву ад зарплаты да зарплаты. Прыходзіцца пазычаць у знаёмых. Але і ў іх матэрыяльнае становішча няпростае. Дый не любяць людзі, калі часта звяртаешся да іх з падобнай просьбай. Што рабіць: пазычаць ці не пазычаць?

 

Як Вы, нашы эксперты, ацэньваеце гэту сітуацыю?

Што зрабілі б у дадзеным выпадку?

 

Эксперт Мікалай.

-- Пазычаць і не аддаваць. Крыху паходзяць за табою, паенчаць і забудуцца, што пазычылі.

Эксперт Даніла.

-- Пазычаць і не аддаваць? Людзі бываюць розныя. Можна нарвацца на такога, што потым спытае з вялікімі працэнтамі альбо падасць у суд. Судовае разбіральніцтва, каб ведаў, нікога не ўпрыгожвае. Яно забярэ ў цябе не толькі грошы, але і тваё здароўе.

Эксперт Ніна.

-- Мама даўно вучыла мяне жыць па сродках. Старайся так пабудаваць сваё жыццё, каб сваіх грошай хапала. Я  заўжды раблю менавіта гэтак, жыву эканомна, ведаю, што можна купіць, а чаго нельга. Таму ніколі ні ў кога не пазычаю і адчуваю сябе няблага.

Эксперт Марыся.

-- Не хапае грошай, маленькая зарплата? Дык пастарайся знайсці працу з большай зарплатай. Спадзявайся на сябе, а не на іншых. Менавіта ты гаспадар свайго жыцця, свайго лёсу.

 

А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?