Аляксей Якімовіч
Жабрак
Сонца
смаліць з неба,
Пакідае знак.
Па дарозе соннай
Цягнецца жабрак.
Шырокая торба,
Як крыж, на грудзях.
Стомленасць на твары,
Надзея у вачах.
Вочы пазіраюць,
Шукаючы штось.
Раптам ён усклікнуў:
-- Ляжыць, здаецца! Вось!
Стаўшы на калені,
З
узбочыны падняў
І, перахрысціўшы,
У
торбачку паклаў.
Скавытнулі тармазы.
Спынілася машына.
Лінію на ўзбочыне
Прачарціла шына.
Адчыніўшы дзверцы,
Гукнуў дзед барадаты:
--
Сядай, нябога!
Падвязу да хаты.
--
Словы я збіраю, --
У
адказ прагучала. –
Вялікая бяда
Мяне сюды прыгнала.
Не
паверыў дзядуля,
Разявіў рот.
--
Нашы, беларускія,
Што
пагубляў народ.
Шмат іх пры дарозе,
Нават у кустах.
Пацепнуў дзед плячыма.
Відаць, прабраўся страх.
--
Кажаш, пры дарозе
Нямала іх ляжыць?
--
З палёгкай выкідаем.
У людзей сумленне спіць.
Не хачу, каб прападалі.
Магчыма, перадам.
-- Збіраеш без прымусу?
-- Вырашыў так сам.
Націснуў дзед на газ.
Машына паляцела.
Торба ўзварухнулася,
Нібы жывое цела.
Сонца смаліць з неба,
Пакідае знак.
Па дарозе соннай
Цягнецца дзівак.
2026 год