Поиск по этому блогу

Гусіная лапка – кветка беларускага краю

Гусіная лапка – кветка беларускага краю

 

                                                                 Гусіная лапка

                                                                 Расце ля дарогі.

                                                                 Едуць, вурчаць машыны.

                                                                 Уцякла б, калі б мела ногі.

                                                                                  Аляксей Якімовіч.

З якіх часцін мовы складаецца словазлучэнне гусіная лапка?

 

Скорагаворка

 

Гусіная лапка, а дзе  твая шапка? (Аляксей Якімовіч).

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

 

Тэст

 

З двух прапанаваных варыянтаў выберыце патрэбны.

1. Гусіная лапка пачынае цвісці:

а) з палавіны чэрвеня;

б) з палавіны мая.

2. Гусіная лапка адцвітае:

а) у сярэдзіне кастрычніка;

б) у сярэдзіне верасня.

3. Лісточкі ў гусінай лапкі

а) з зубчатымі краямі;

б) без зубчатых краёў.

4. Лісточкі ў гусінай лапкі

а) зверху белыя, а знізу зялёныя;

б) зверху зялёныя, а знізу белыя.

5. Кветачкі гусінай лапкі закрываюцца

а) ноччу і ў кепскае надвор’е;

б) ноччу.

6. Кветачкі гусінай лапкі

а) залаціста-жоўтыя;

б) жоўтыя.

7. Сцяблінка (кветканожка) у гусінай лапкі

а) кароткая;

б) доўгая.

8. Гусіную лапку

а) любяць, ядуць гусі;

б) не любяць, не ядуць гусі.

9. Назоўнік гусь у беларускай мове адносіцца

а) да жаночага роду;

б) да мужчынскага роду.

10. Перакладзіце на беларускую мову параўнанне как с гуся вода.

11. Назавіце складаныя назоўнікі, выкарыстаныя вышэй.

12. Падбярыце аднакаранёвыя словы да назоўніка гусь.

 

Скорагаворкі

 

Каля гусінай лапкі сабралася многа гусей (Аляксей Якімовіч).

Гусак і гусь ігралі на гуслях (Аляксей Якімовіч).

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

               

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).

Акінўозан і з акінтемырп з.

1 б. 2 б. 3 а. 4 б. 5 а. 6 а. 7 б. 8 а. 9 а. 10. Адав ісуг з кя. 11. Акжонактевк, яытўож-атсіцалаз. 12. Касуг, ынісуг, ялўодагесуг, мокьсуг.

Гусіная лапка