Поиск по этому блогу

Сінонімы са словамі худы, халодны

 

Сінонімы са словамі худы, халодны

 

Помніце! Сінонімамі з’яўляюцца словы, аднолькавыя або блізкія па значэнні.

 

Звярніце ўвагу на тое, як пішуцца словы: худы, халодны.

 

Да якой часціны мовы адносяцца словы худы, халодны?

Д л я  д а в е д к і: адказваюць на пытанне я к і?

 

Вызначце дзве асобныя групы сінонімаў (адно слова тут “лішняе”). Яны маюць розныя значэнні.

Схуднелы, схаладнелы, марозны, хударлявы, адубелы, змарнелы, мізэрны, адубянелы, сцюдзёны, кашчавы, касцісты, ледзяны, благі, мокры, сухарлявы.

 

Эксперт Змітрок.

-- Да першай групы, як мне здаецца, адносяцца сінонімы схуднелы, хударлявы, змарнелы, мізэрны, кашчавы, касцісты, сухарлявы.

 

Эксперт Алеся.

-- Згодна са Змітраком. Да іх можна падабраць сінонім худы.

Які сінонім з гэтай групы не назваў Змітрок?

 

Эксперт Насця.

-- Сінонімы схаладнелы, марозны, адубелы, адубянелы, ледзяны, так лічу, складаюць другую групу сінонімаў.

 

Эксперт Міхась.

-- Згодзен з Насцяй. Да іх можна падабраць сінонім халодны.

Які сінонім з гэтай групы не назвала Насця?

 

А як лічыце Вы, нашы шаноўныя чытачы?

 

Прачытайце. Выберыце з дужак патрэбны сінонім.

1. Мяне сустрэў (схуднелы, сухарлявы) пасля хваробы Сымон.  2. Спартсмен быў (мізэрны, хударлявы).  3. Дзьмуў (ледзяны, адубянелы) вецер. 4. Дзень выдаўся (схаладнелы, марозны).

 

Ці з’яўляюцца сінонімамі словы худы і сухарэбры, халодны і свежы? Як вы лічыце?

 

Выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе

 

Д л я  д а в е д к і (словы-адказы напісаны наадварот).

Гэта ікінтемырп; “лішняе” слова ырком (не з’яўляецца сінонімам); не названыя сінонімы: ігалб, ынёздюцс; 1 – ылендухс, 2 – ывялрадух, 3 -- ыняздел; 4 -- ынзорам; аццюялўя’з. 

                                                              Распрацаваў Аляксей Якімовіч