Мае вершы, надрукаваныя ў “Газеце пенсіянера” – 2
Аляксей Якімовіч
Пра
сябе
Я бываю ўпарты,
Я бываю злосны,
Я бываю, кажуць,
Проста невыносны.
Еду, еду, еду…
На калдобінах трасе.
Куды конь гарачы
Мяне занясе?
Не нясі далёка:
Тут мая Радзіма.
Тут, мой конь гарачы,
Уся мая радзіна.
Хтосьці ўжо пакінуў
Родныя палеткі.
На Дзяды прыношу
Ім жывыя кветкі.
Гутару я з імі,
Думкамі дзялюся.
Іншы раз здаецца:
Да пляча тулюся.
Тут стаіць калодзеж
З гаючаю вадзіцай.
Шкадаваў у спёку,
Запрашаў напіцца.
Градкі паліваў ён
Мамінай рукою.
Вось каб мне прайсціся
Цяпер разам з ёю!
Праз лужок зялёны
Рэчка бяжыць, уецца.
Сонца выглянула з лесу,
Убачыўшы, смяецца.
У кустах лазовых
Дрозд свішча, спявае.
-- А Радзіма, -- кажу маме, --
Заўжды маладая.
Няроўная дарога.
Конь бяжыць імкліва.
Вочы затуляе
Яму густая грыва.
Я бываю добры,
Ласкавы, адданы.
Краем беларускім
Я зачараваны.
2024 год
“Газета
пенсіянера”, № 6, люты 2025 года.
Аляксей Якімовіч
Белыя пялёсткі
Белыя пялёсткі
Вясна раскідае,
Свежы вецярочак
Ёй дапамагае.
Узнімаю рукі,
Іх хачу злавіць
І сваёй каханай
Сёння падарыць.
Ды няма каханай.
Згінула, прапала.
А здаецца, учора
У мяне гасцявала.
Буду доўга помніць
Мілы галасок
І той незвычайны,
Дзіўны вечарок.
Стаяць белыя вішні,
Вясной зачараваныя.
Глядзяць на іх, любуюцца
Людзі закаханыя.
2022 год
“Газета
пенсіянера”, № 12, сакавік 2025 года
Прывёў
дзед у хату…
Прывёў дзед у хату
Дзеўку маладую.
Думае: палечыць
Душаньку старую.
Сядзяць яны ў хаце
І вядуць размову
Вочы апусціўшы,
Цэдзячы па слову.
Кажа дзед малодцы:
-- Я хоць лысаваты,
Але пазіраюць
На мяне дзяўчаты.
Не патраціў сілу.
Агарод магу ўскапаць,
А яшчэ з табою
Вечарочкам пагуляць.
Бліснула вачыма
Жвавая кабетка
І сказала дзеду
Прама ў вочы, метка:
-- Адумайся, дзед,
Не пары гарачку!
Калі хочаш пагуляць,
Завядзі сабачку.
Скрывіўся дзядуля,
Нібы воўк у яме,
І сказаў ён гэтак
Ганаровай даме:
-- Прыйшла ў маю хату
І не спагадаеш.
Па плячай кульбакай
Зараз атрымаеш!
Язык востры у малодкі,
Нібы з перцам шыла.
Быццам з кулямёта,
Мужыка прашыла:
-- Не палохай, дзед,
Кульбакай сваёй.
Заяўлю, што пагражаеш
Мне, нявіннай, маладой.
У астрог пасадзяць,
Нары мулкія дадуць.
Вось куды пагрозы
Цябе сёння завядуць.
Схамянуўся кавалер,
Зразумеў, што стараваты.
Дзверы насцеж адчыніў
І прагнаў красуню з хаты.
2020 год.
“Газета
пенсіянера”, № 13, сакавік 2025 года