Поиск по этому блогу

І жартам, і ўсур’ёз. Бабыль

 

                                              І жартам, і ўсур’ёз. Бабыль

 

Як вы лічыце?

 

Бабыль – гэта …

 

1) чалавек, які любіць расказваць пра былое;

 

2) чалавек, які любіць жанчын;

 

3) чалавек, які вырошчвае боб;

 

4) раней: беззямельны адзінокі селянін-бядняк;

 

5) прылада працы;

 

6) малады хлопец;

 

7) цікавы верш;

 

8) адзінокі, бессямейны чалавек.

 

9) вялікая бобіна;

 

10) даўнейшая зброя.

             [1, с. 49]           

 

Падказка.

                                 

Дадзены ключавыя словы з указаных тлумачэнняў, напісаныя наадварот: нінялес, ынйемяссеб.

Паразважаем.

Што ці каго вам нагадвае слова бабыль?

Якое новае беларускае слова можна скласці з літар, што ўваходзяць у слова бабыль?

А калі дабавіць яшчэ адну літару?

Запішыце назоўнік бабыль у давальным і творным склоне, паставіўшы да яго пытанні каму? кім?.

Які сказ можна скласці, выкарыстаўшы слова бабыль?

Скорагаворка.

Бабыль быў у Бабруйску.  

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

                                                                  Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч