Поиск по этому блогу

Гульня на літару "А"

 

Лексічныя заданні на літару “А” “Правер сябе”

 

Падбярыце словы так, каб яны адпавядалі ўказаным лексічным значэнням.

 

Тлумачыцца значэнне слоў, якія трэба падабраць

 

1. Знешні слой, тканка, скурка, якой пакрыта што-небудзь зверху. 2) перан. Знешняя форма, пад якой хаваецца сэнс, унутраны змест.

2. З абодвух бакоў чаго-небудзь.

3. Прывабны, чароўны, поўны хараства.

4. Слаі драўніны, якія ляжаць паміж карой і стрыжнем.

5. Лодар, гультай.

6. Поле, не аранае некалькі гадоў запар.

7. Акружэнне войскамі крэпасці, горада з мэтай іх захопу; асада.

8. Абедзвюма рукамі (узяць, абхапіць што-небудзь).

9. Халодная будыніна для калёс, саней і інш.

10. Пакрывала для стала; настольнік.

11. Шырокі прастор як акінуць вокам; далягляд. 2) Вобласць, сфера дзейнасці каго-небудзь, чаго-небудзь.

12. Вялікі ўчастак зямлі; шырокі прастор.

13. Надакучыць, апрыкрыць.

14. Тупая, патоўшчаная частка сякеры, процілеглая лязу.

15. Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук.

16. Перапынак у працы для адпачынку.

17. Час перад заходам сонца.

18. Які існуе з самага пачатку; даўні, спрадвечны.

19. Не такі, як усе іншыя; асаблівы, незвычайны. 2) Прызначаны для пэўнай мэты, спецыяльны.

20. Будынак для кармоў і гаспадарчых прылад; пуня.

21. Вусны або пісьмовы зварот да мас.

 

Словы, якія падбіраем да ўказаных тлумачэнняў.

 

Адрына, адвечны, абрус, абшар, адозва, аберуч, абух, абапал, абалонь, аддуха, аблога, абалонка, абсяг, адозва, абаяльны, абрыдзець, абібок, абцас, аблога, адвячорак, адмысловы, абозня.

 

Для даведкі (выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе).

 

1 – абалонка, 21 – адозва, 11 -- абсяг, 9 – абозня, 4 – абалонь, 2 – абапал, 6 – аблога, 8 – аберуч, 10 – абрус, 15 – абцас, 19 – адмысловы, 17 – адвячорак, 14 – абух, 3 – абаяльны, 5 – абібок, 7 – аблога, 12 – абшар, 16 – аддуха, 13 – абрыдзець, 18 – адвечны, 20 – адрына.

        [1, стар. 7 – 19, “Тлумачальны слоўнік”]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.