Поиск по этому блогу

Я сябрую з параўнаннямі. “Як у раі”

 

Я сябрую з параўнаннямі. “Як у раі”

 

Устаўце ў прыведзеныя сказы патрэбныя народныя параўнанні, праверце, ці сябруеце з імі.

 

1. …, Хведар убачыў тое, што адбылося з ім мінулым летам (Аляксей Якімовіч).

2. “І цяляты, і парасяты ў вас сытыя, …”, -- пахваліла Зося гаспадыню (Аляксей Якімовіч).

3. “А язык у Тодара ходзіць … “, -- заўважыла Марыська (Аляксей Якімовіч).

4. Сымонка выдзяляўся ў грамадзе, ён быў … (Аляксей Якімовіч).

5. Так і не знайшлі мы ў той дзень Сцяпана. Ён … (Аляксей Якімовіч).

6. “Мае словы не даходзяць да дачкі, -- паскардзіўся жонцы Макар. – Яны …” (Аляксей Якімовіч).

7. “… ведаю цябе”, -- сказаў Мікалаю Максім (Аляксей Якімовіч).

8. Дома Сцяпану жылося добра. Ён адчуваў сябе там … (Аляксей Якімовіч).

9. А ворагі не ўцякаюць, снуюцца вакол … (Аляксей Якімовіч).

10. Добра не падумаўшы, Мацей сказаў абы-што, неўпапад, … (Аляксей Якімовіч).

11. Алеся ў вёсцы ўсе паважалі, казалі, што ён … (Аляксей Якімовіч).

 

Для даведкі.

 

Як пернічак румяненькі.

Як пугаю па вадзе.

Як наліваныя.

Як праз зямлю праваліўся.

Як у сук уляпіў.

Як у раі.

Як на малюнку.

Як па масле.

Як свае пяць пальцаў.

Як цені.

Ясны, як сонейка.

 

Параўнанне я прыдумаў.

                                                        Можа, прыжывецца.

                                                        Як страла, няхай яно

                                                        Да людзей нясецца.

                                                                     Аляксей Якімовіч.