Паронімы свіран і свінарнік
Паронімы – гэта
словы адной часціны мовы. Яны маюць рознае значэнне. Па гучанні падобныя.
1. Знайдзіце памылку, выкліканую адсутнасцю дакладнасці, парушэннем логікі.
У якім сказе яна?
Збожжа для захоўвання прывезлі ў свінарнік.
Збожжа для захоўвання прывезлі ў свіран.
2. Выберыце правільны адказ:
а) свіран – гэта прыметнік, назоўнік;
б) свінарнік – гэта назоўнік, лічэбнік.
3. Растлумачце лексічнае значэнне слоў “свіран”, “свінарнік”.
4. Перакладзіце слова “свіран” на рускую мову.
5. Пабудуйце словазлучэнні са словамі “свіран”, “свінарнік”.
6. З якімі словамі рыфмуюцца “клець” і “свінарнік”?
Выберыце патрэбныя:
а) хата;
б) свята;
в) медзь;
г) прыгожы;
д) пажарнік;
е) растрывожыў.
7. Падбярыце сінонімы да слоў
“свіран” і “свінарнік”.
8. Ці можна пабудаваць новае слова, узяўшы па адной літары з назоўнікаў
“свіран” і “свінарнік”?
9. Назоўнік “дарогі”. Што трэба ў ім зрабіць, каб атрымаць новае слова –
прыметнік?
10. Замест кропак устаўце прапушчанае слова.
Верш
Дзень
стаіць гарачы:
У свіран звозім
збожжа.
Дарогі хоць каціся.
Няма ў нас
… .
Аляксей Якімовіч
11. Назавіце падоўжаны гук у слове “збожжа”. Якімі літарамі ён абазначаецца
на пісьме?
12. Ці аднолькава вымаўляюцца гукі ў дзеяслове “мець” і ў назоўніку
“медзь”?
Адказы
(выкарыстоўвайце толькі для кантролю). 1. У першым. 2. Назоўнік, назоўнік. 3.
Памяшканне, у якім захоўваюць збожжа, зерне; памяшканне, у якім трымаюць,
вырошчваюць свіней. 4. Амбар. 5. Новы
свіран; цёплы свінарнік. 6. Медзь, пажарнік. 7. Клець; свінушнік. 8. Можна. Нара.
9. Літару о замяніць на літару а. Атрымаецца прыметнік “дарагі”. 10.
Бездарожжа. 11. Збожжа -- [ж падоўжаны]. Літарамі ж, ж. 12. Аднолькава.
Мець – [м’эц’] – медзь -- [м’эц’].