Поиск по этому блогу

Экспертыза "Кантрольная па матэматыцы"

 

Экспертыза “Кантрольная па матэматыцы”

 

У выпускным класе праводзілася кантрольная работа па матэматыцы, якая вырашала, якую адзнаку я атрымаю за год, а, значыць, і ў атэстат. Мой аднакласнік Андрэй (у нас з ім быў адзін варыянт), больш моцны за мяне матэматык, сказаў, каб не хваляваўся, запэўніў, што дапаможа мне. Але ў час напісання кантрольнай ён праігнараваў усе мае просьбы, зрабіў выгляд, што не чуе і не бачыць мяне. У выніку я атрымаў не вельмі высокую адзнаку.

 

Як Вы, нашы эксперты, ацэньваеце гэту сітуацыю?

Што зрабілі б у дадзеным выпадку?

 

Эксперт Наташа.

-- Канешне, Андрэй паступіў непрыгожа, подла. Але з любой сітуацыі, нават з самай подлай, трэба вынесці нешта станоўчае. Думаю, што яна навучыла аўтара гэтага допісу спадзявацца не на каго-небудзь, а ў першую чаргу на сябе.

Эксперт Максім.

-- Што я параіў бы аўтару гэтага допісу? Асцерагайся падобных сяброў, трымайся як мага далей ад іх.

Эксперт Даніла.

-- Дадзены эпізод я не пакінуў бы без увагі. Калі б адпаведным чынам склаліся абставіны, то абавязкова адпомсціў бы Андрэю, належным чынам адплаціў бы яму.

Эксперт Галя.

-- А я пастаралася б абыходзіць яго. Ён для мяне, калі б зрабіў нешта падобнае, назаўжды стаў бы пустым месцам.

Эксперт Алесь.

-- Даверыўшыся Андрэю, аўтар допісу, мабыць, як след не пралічыў сітуацыю. Думаю, што нейкія паскудствы, не такія прыкметныя, Андрэй рабіў яму і раней. Трэба было падумаць пра гэта, паразважаць, успомніць.

 

А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?