Поиск по этому блогу

Не піце гарэлку!


Па старонках старых газет

Не піце гарэлку!

Аднаго разу я вырашыў пазнаць жыццё моладзі ў мястэчку Жыровіцы Слонімскага павету. Таму пайшоў на вечарынку, дзе прасядзеў доўгі час і ўцешыўся, убачыўшы, што моладзь цвярозая, зусім спакойна і цікава гуляе. А калі рушыў ісці дахаты, то ў дзвярах убачыў брыдкі абраз двух маладых хлопцаў. Не раўнуючы, як жывёліны, проста ракам, як кажуць, яны лезлі ў хату. Цвярозыя, злітаваўшыся, дампамаглі ім увайсці і пасадзілі на крэслы. П’яныя, аднак, не сядзелі спакойна і пачалі біцца. Убачыўшы гэта, цвярозыя вывелі іх з вечарыны і завялі дамоў спаць.
Дарагая моладзь, брыдка нават падумаць аб такім. Пара ўжо, даўно пара стаць на добрую дарогу! Кіньце піць гарэлку, не марнуйце грошы і здароўе.
Мы маем свае арганізацыі, свае часопісы. Замест таго, каб п’янстваваць, лепш ахвяраваць грошы на агульную грамадскую мэту.
Зробім мы гэта, выпісваючы і чытаючы беларускія кніжкі ды часопісы, такія, як “Шлях моладзі” ды іншыя. І гэтым самым навучымся жыць!
Пара апамятацца.
                                                 “Шлях моладзі” (Вільня), № 3 (13) сакавіка 1930 г.