Поиск по этому блогу

Мае адносіны да міліцыі


Мае адносіны да міліцыі (тэст і іншае)

Выказванні славутых людзей

                                                                  Ніхто не нясе адказнасці за свае думкі.

                                                                  Той, хто прызнаўся, лічыцца асуджаным.
                                                                           Цыцэрон, старажытнарымскі аратар,   
                                                                           філосаф і дзяржаўны дзеяч.

                                                                   Няведанне закона не з’яўляецца            
                                                                   апраўданнем, няведанне факта з’яўляецца            
                                                                   апраўданнем.
                                                                              Непот, рымскі гісторык.
                                                                       
                                                                   Маўчанне раўназначна прызнанню.
                                                                   
                                                                    Адказчык, пярэчачы, становіцца істцом.          
                                                                                Сенека, старажытнарымскі 
                                                                                 філосаф і паэт.

Тэст на праверку “Як ты адносішся да сваёй міліцыі?”
                                                                                
1. Адносіны да знешнасці міліцыянераў, у тым ліку і да іх адзення:
а) мне зусім не падабаецца іх знешнасць;
б) хацеў бы, каб мелі лепшую, больш прывабную знешнасць;
в) лічу, што выглядаюць някепска.
2. Думкі пра  міліцыю:
а) амаль увесь час думаю пра міліцыю, яна мяне непакоіць;
б) іншы раз думаю, што міліцыя можа прынесці нейкія клопаты;
в) думкі пра міліцыю мяне не трывожаць.
3. Ацэньваю свой настрой, чытаючы ці слухаючы пра дзейнасць міліцыі:
а) многае з дзейнасці міліцыі ўвесь час выклікае незадаволенасць, злосць;
б) часта ўзнікае невялікае раздражненне, калі чытаю ці слухаю пра дзейнасць міліцыі;
в) чытаючы ці слухаючы пра дзейнасць міліцыі, не адчуваю асаблівых эмоцый.
4. Паразважаю аб тым, ці хацеў бы праводзіць час у кампаніі міліцыянера:
а) не хацеў бы;
б) мог бы пабыць з міліцыянерам толькі нейкі час;
в) хацеў бы праводзіць час у кампаніі міліцыянера.
5. Ацэньваю зарплату міліцыянераў:
а) часта думаю аб тым, што міліцыянеры атрымліваюць завышаную зарплату;
б) лічу, што не ўсе міліцыянеры дастойны той зарплаты, якую яны атрымліваюць;
в) зарплата міліцыянераў мяне не цікавіць.
6. Ацэньваю свае эмоцыі, пачуўшы слова “міліцыянер”:
а) пачуўшы слова “міліцыянер”, моцна палохаюся альбо набіраюся вялікай злосці;
б) крыўлюся, пачуўшы слова “міліцыянер”;
в) слова “міліцыянер” для мяне такое ж, як і звычайнае слова нашай мовы.
7. Адносіны да тых людзей, чые блізкія сваякі працуюць у міліцыі:
а) да такіх людзей адношуся адмоўна;
б) такія людзі выклікаюць у мяне насцярожанасць;
в) да такіх людзей адношуся з павагай.
8. Адносіны да сучаснага ў міліцыі:
а) сучаснае ў міліцыі палохае;
б) сучаснае ў міліцыі прымушае задумацца, але не палохае;
в) веру ў добрае сучаснае міліцыі.
9. Адносіны да перамен у міліцыі:
а) у бліжэйшыя 2 – 3 гады перамены не стануць лепшыя;
б) магчыма, штосьці зменіцца ў працы міліцыі да лепшага, але не асабліва веру ў гэта.
в) веру ў лепшыя перамены ў міліцыі.
Складзіце набраныя балы:
а) 2 балы;
б) 1 бал;
в) нуль балаў.
16 балаў і болей: табе зусім не падабаюцца твае міліцыянеры.
8 -- 13 балаў: твае міліцыянеры – гэта частка твайго грамадства, да якога ты адносішся з большай ці меншай доляй крытыкі.
7 балаў і менш: цябе ўсё ці амаль усё задавальняе ў працы тваіх міліцыянераў.

Парады тым, хто звярнуўся з заявай у міліцыю

1. Аддай заяву дзяжурнаму аддзялення міліцыі і пастарайся прасачыць, каб яе зарэгістравалі ў гэты ж самы дзень.
2. У аддзяленні міліцыі вядзі сябе спакойна, стрымлівай свае эмоцыі.
3. Імкніся выклікаць сімпатыю ў супрацоўніка міліцыі. Помні: ён можа стаць альбо тваім абаронцам, альбо тваім ворагам.
4. Ведай: для супрацоўніка міліцыі твая заява – лішні клопат. Таму прымаць і разгляваць яе ён будзе з неахвотай.
5. Не давярайся міліцыянеру.
6. Шмат не балбачы, трымайся тых паказанняў, якія ты выклаў у сваёй заяве.
7. Ведай: за ілжывыя паказанні, выкладзеныя ў заяве, будзеш адказваць згодна з законам.
8. Узяўшы заяву, з міліцыі цябе не адпусцяць, а будуць браць дадатковыя тлумачэнні.  Магчыма, некалі разоў, каб праверыць тваю праўдзівасць ці заблытаць цябе.
9. Дадатковыя тлумачэнні з тваіх слоў (звычайна ён сам іх вымаўляе, азнаёміўшыся з заявай) запісвае супрацоўнік міліцыі. Перш чым падпісваць, не палянуйся іх прачытаць, каб праверыць правільнасць запісанага.
10 Нейкія важныя для цябе факты ў час напісання дадатковага тлумачэння супрацоўнік міліцыі можа апусціць. Патрабуй, каб яны былі ўнесены ў тлумачэнне.
11. Дадатковае тлумачэнне, напісанае супрацоўнікам міліцыі, -- тваё тлумачэнне, напісанае з тваіх слоў, за якія ты нясеш адказнасць.
12. Магчыма, ты палічыў, што ўжо ў падпісаным тлумачэнні ёсць няправільна выкладзеныя факты. У такім выпадку, не адкладваючы, напішы новую заяву ў міліцыю і  растлумач, чаму так адбылося.
13. Адказ на тваю заяву супрацоўнікі павінны даць на працягу 14 дзён.
14. Іншы раз у адказ на тваю заяву табе могуць прыслаць звычайную адпіску. Аднясіся да гэтага спакойна, прааналізуй адказ і пастарайся прыняць правільнае рашэнне.
15. Несучы заяву ў міліцыю, бяры з сабою акуляры (калі яны табе патрэбны).