Поиск по этому блогу

Спорт -- 1. Міні-футбол і іншае

 

Спорт -- 1. Міні-футбол і іншае

 

Выберыце патрэбнае (ва ўсіх заданнях).

1. Віды спорту з мячом:

а) футбол на вялікім полі;

б) пляжны футбол;

в) пляжны загар;

г) футбол у зале (міні-футбол).

 

2. Пляжны футбол. Склад каманды (колькасць гульцоў у камандзе):

а) шэсць;

б) пяць;

в) сем.

 

3. Пляжны футбол. Вага футбольнага мяча:

а) 400 – 440 грамаў;

б) 360 – 390 грамаў;

в) 550 грамаў.

 

4. Пляжны футбол. Даўжыня футбольнага мяча (у дыяметры):

а) 50 – 60 сантыметраў;

б) 75 сантыметраў;

в) 68 – 70 сантыметраў.

 

5. Футбол на вялікім полі. Склад футбольнай каманды (колькасць гульцоў у камандзе ):

а) дзевяць;

б) адзінаццаць;

в) дзесяць.

 

6. Футбол на вялікім полі. Вага футбольнага мяча:

а) 500 – 510 грамаў;

б) 600 грамаў;

в) 410 – 450 грамаў.

 

7. Футбол на вялікім полі. Даўжыня футбольнага мяча (у дыяметры):

а) 55 – 60 сантыметраў;

б) 68 – 70 сантыметраў;

в) 55 сантыметраў.

 

8. Футбол у зале (міні-футбол). Склад футбольнай каманды (колькасць гульцоў у камандзе ):

а) чатыры;

б) шэсць;

в) пяць.

 

9. Футбол у зале (міні-футбол). Вага футбольнага мяча:

а) 400 – 440 грамаў;

б) 500 грамаў;

в) 510 – 540 грамаў.

 

10. Футбол у зале (міні-футбол). Даўжыня футбольнага мяча (у дыяметры):

а) 50 – 55 сантыметраў;

б) 70 сантыметраў;

в) 62 – 64 сантыметры.   

11. Назавіце часціны мовы, выкарыстаныя ў заданнях.   



Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1 а, б, г. 2 б. 3 а. 4 в. 5 б. 6 в. 7 б. 8 в. 9 а. 10 в. 11: назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, прыназоўнікі.

Залатое слова майго роду: благенькі – худзенькі; не адрозніваецца добрымі паводзінамі як чалавек, так і нейкі яго ўчынак.

Сінанімічныя словы: хваравіты, худы; нядобры, кепскі.                                                                                                                                    

Аднакаранёвыя словы:  благі, благое, блажыць (рабіць штосьці кепскае), блажэць (худзець).   


Мяч для футбола на вялікім полі

Мяч для пляжнага футбола

Мяч для міні-футбола