Поиск по этому блогу

Экспертыза “Зайздросная сяброўка”

 

Экспертыза “Зайздросная сяброўка”

                                                                                                            

Ёсць у мяне сяброўка Ала. З ёю мы бавім час, сустракаемся, часта дзелімся сваімі перажываннямі. Але ў яе ёсць адна загана: яна зайздросная. Нядаўна я купіла кофтачку. Дык Ала цэлы дзень хадзіла і ўздыхала, не размаўляла са мною. Толькі на другі дзень крыху супакоілася, адышла ад зайздрасці.

 

Як Вы, нашы эксперты, ацэньваеце гэту сітуацыю?

Што зрабілі б у дадзеным выпадку?

 

Эксперт Мікалай. Сітуацыя нядобрая. Твая сяброўка пакуль уздыхае, але праз нейкі час, набраўшыся зайздрасці, можа нашкодзіць табе. Ад такой сяброўкі трэба трымацца далей.

Эксперт Галіна. Паспрабуй шчыра пагаварыць з Алай, растлумач ёй, што зайздрасць псуе вашы адносіны, перашкаджае сяброўству. Магчыма, яна зразумее гэта і пазбавіцца ад зайздрасці.

Эксперт Таццяна. Ад зайздрасці, як і ад помслівасці, прагнасці, цяжка пазбавіцца, відаць, немагчыма. Гэта не проста нейкі недахоп у характары, а яго адметная рыса. Не давярай Але, будзь асцярожная.

Эксперт Кастусь. Сапраўды, вы па-ранейшаму можаце сустракацца, але, як гаворыцца, з Алай трэба трымаць дыстанцыю. А дзяліцца перажываннямі, важнымі сакрэтамі? Я не стаў бы гэтага рабіць.

 

А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?