Гульня “Прадметы кухні”
• Адгадайце,
які гэта прадмет кухні.
Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы
(раздзел “Марфалогія” вывучае словы як часціны мовы):
а) неадушаўлёны;
б) агульны;
в) канкрэтны;
г) 1-га скланення;
д) жаночага роду.
Фанетычныя прыметы (раздзел “Фанетыка” вывучае гукі мовы
і іх спалучэнні):
а) падзяляецца на 2 склады;
б) мае 5 літар і 5 гукаў;
в) літара ж
у ім абазначае зычны гук [ш];
г) пачынаецца з 13-й літары алфавіта.
Акцэнталагічная прымета (націск у слове):
а) націск падае на першы склад.
З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы ліска, слізка.
• Адгадайце,
які гэта прадмет кухні.
Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы:
а) неадушаўлёны;
б) агульны;
в) канкрэтны;
г) 2-га скланення;
д) мужчынскага роду.
Фанетычныя прыметы:
а) у яго 1 склад;
б) мае 4 літары і 4 гукі;
в) пачынаецца з 9-й літары алфавіта.
Акцэнталагічная прымета (націск у слове):
а) націск падае на першы склад.
З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы пан, баран.
А д к а з.
Патрэбныя назоўнікі (назвы прадметаў кухні) можна знайсці
сярод наступных “зашыфраваных” слоў: ліскамісказбанзагадлыжкапанбаран.
• Вы
знайшлі патрэбныя назоўнікі – назвы прадметаў кухні? Падбярыце да іх тыя
(новыя) словы, з якімі яны рыфмуюцца.
• Выкарыстаўшы
ўзор, растлумачце лексічнае значэнне (раздзел “Лексіка” вывучае словы, іх
значэнне) вызначаных назоўнікаў (назваў прадметаў кухні).
У з о р.
Хата – памяшканне, прызначае для пражывання людзей.
• З літар
або гукаў вызначаных назоўнікаў (назваў прадметаў кухні) пабудуйце новыя
беларускія словы.
А д к а з.
Новае беларускае слова можна знайсці сярод наступных
“зашыфраваных” слоў: зеллезалалагербот.