Цікавае ў жыцці. Ці можа
дрэва пачаставаць малаком?
Як
вы лічыце: ці можа дрэва пачаставаць не толькі малаком, але і маслам?
Гэта
пытанне выклікае ў вас недаўменне?
Тады
правядзём невялікую віртуальную экскурсію.
У Бразіліі, Парагваі, Внесуэле расце малочнае дрэва.
Так яго назвалі таму, што яго сок па смаку нагадвае
сліўкі з цукрам і вельмі падобны па складу да малака каровы.
Захацеў пачаставацца – надрэзвай кару, і пацячэ з дрэва
пажыўнае, карыснае для здароўя “малако”.
Няблага? Так.
А ў Заходняй Афрыцы расце маслянае дрэва. Яго сок вельмі
густы і па смаку, як сцвярджаюць многія, не адрозніваецца ад жывёльнага масла.
Так што спяшайцеся, аматары малака і масла, едзьце ў
Лацінскую Амерыку і Заходнюю Афрыку.
Заданні для дапытлівых.
1. Колькі літар у слове “маслянае”? Назавіце іх.
2. А колькі гукаў? Назавіце іх.
3. Назавіце беларускія словы, якія пачынаюцца з літар,
што ўваходзяць у склад слова “маслянае”. Для гэтага з дапамогай слоўніка ці без
яго перакладзіце рускія словы на нашу,
беларускую мову. Вось яны: художник, однажды,
взрослеть, пощада, она, настойчивый, щипцы, ель.
4. Ад якой часціны мовы і пры дапамозе чаго ўтварыўся
прыметнік “маслянае”?
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы
напісаны наадварот).
1.Месов: м, а, с, л, я, н, а, е.
2. Ьцявезд: м, а, с, л′, а, н, а, й′, э.
3. Катсам, ычйонда, ьцелатс, ьцсатіл, яна, ывілйотсан, ігуцба,
акле.
4. Ад акінўозан. Пры дапамозе аскіфус –ян-.
Зайшоў летам у джунглі.
Расце, бачу, злева
Не дуб, не бяроза --
Малочнае дрэва.
Аляксей Якімовіч.
Якіх часцін мовы найбольш у гэтым вершаваным тэксце:
часціцаў ці прыназоўнікаў?
Адказ (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; слова напісана
наадварот): ўаціцсач.