Начальніку Слонімскага райвыканкама
Хомічу Генадзію Балеслававічу
члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года
Якімовіча Аляксея Мікалаевіча,
які жыве ў горадзе Слоніме, вул Скарыны, д. 23,
кв. 1, тэлефон 2-45-04
заява.
У 2025 годзе я ўжо паведамляў Вам, што ў
1941 годзе фашысты расстралялі майго дзеда
і бабулю па бацькоўскай лініі Якімовіча Аляксандра Максімавіча і Якімовіч
Парасю Лявонцеўну. Вось як пра гэта напісаў у сваёй кнізе “Парэчча” на стар 139
– 140 (гісторыка-краязнаўчы нарыс пра Парэчча Слонім. раёна. – Гродна: Ратуша,
20002. – 160 с.) сведка тых падзей мой зямляк Аляксандар Сямёнавіч Талерчык: “Але
дзесьці праз паўтара месяца немцы арыштавалі і расстралялі 7 сялян, якія былі
дэпутатамі мясцовага савета і лічыліся савецкімі актывістамі Сярод іх былі
Бартош Аляксей Мікалаевіч, Якімовіч Аляксандар Іванавіч, Шоцька Іван
Варфаламеевіч. Сярод іх былі Якімовіч Аляксандар Максімавіч і Якімовіч Парася
Лявонцеўна – дзед і баба вядомага дзіцячага пісьменніка Аляксея Якімовіча”.
Удакладняю, што гэта здарылася ў пачтку 1941 года.
Спачатку іх адправілі ў турму, шо
знаходзілася ў Слоніме, а потым расстралялі і пахавалі за вёскай Талькаўшчына,
дзе цяпер знаходзіцца брацкая магіла. Так мне казаў мой бацька Якімовіч Мікалай
Аляксандравіч, які штогод прыязджаў туды.
А чамусьці іх імёны выбіты на мармуровай
пліце, што на магіле ў суседняй вёсцы Васілевічы. Але ж там васілевіцкіх
жыхароў гітлераўцы расстралялі ў 1942 годзе. Помсцілі за тое, што партызаны
каля Всілевічаў застрэлілі аднаго немца. А ў 1941 годзе ў Слонімскім раёне
партызанаў не было.
Супрацоўнікі Слонімскага райвыканкама,
якім было даручана высветліць гэты факт, аднесліся да яго абыякава. Яны не
апыталі ні мясцовых жыхароў (у той час жыло нямала сведкаў тых падзей), ні
сваякоў расстраляных.
У аддзеле прапаганды і агітацыі
Слонімскага райвыканкама мне паабяцалі, што ў 2025 годзе на абеліску брацкай
магілы, што знаходзіцца за Талькаўшчынай, установяць пліту, на якой будуць
выбіты прозвішчы пахаваных, у тым ліку майго дзеда і бабулі. Быў там 4
красавіка 2026 года, але ніякай пліты не
ўбачыў. Прашу даць канкрэтны адказ: калі нарэшце на гэтай магіле будзе
ўстаноўлена мемарыяльная пліта з імёнамі пахаваных там, у прыватнасці, з імёнмі
маіх блізкіх сваякоў Якімовіча Аляксандра Максімавіча і Якімовіч Парасі
Лявонцеўны?
5. 04. 2026 года
Аляксей Якімовіч.