Поиск по этому блогу

Тэст (састаўныя колькасныя лічэбнікі)


Тэст (састаўныя колькасныя лічэбнікі)
                                                                                                
Казка

Аднаго дня разышоўся сабака Жучок.
-- Я ўсё ведаю! Я ўсё магу! Любое заданне без падрыхтоўкі магу выканаць! – заявіў кату Паласаціку.
-- Каб выканаць заданне, правіла трэба вывучыць, -- заўважыў Паласацік.     
-- Без правіла абыдуся. Няхай правіла певень на сметніку вучыць! -- сказаў Жучок і зарагатаў, задаволены сваім жартам.
Паласацік моўчкі паківаў галавою, сеў за стол і пачаў пісаць, старанна выводзячы літары.
-- Сусед, што ты там так доўга пішаш? -- не выцерпеў Жучок.
-- Заданне табе падрыхтаваў. Зараз пагляджу, як без падрыхтоўкі яго  выканаеш.
-- Адной левай, сусед! -- Жучок наблізіўся да стала, прачытаў на лістку заданне і са здзіўленнем усклікнуў : -- Мне трэба выпісаць састаўныя колькасныя лічэбнікі?!
-- Так, -- прамовіў Паласацік.
Закруціў Жучок хвастом.
-- Першы раз пра іх чую!
-- Ты ж хваліўся, што без падрыхтоўкі любое заданне выканаеш, -- напомніў Паласацік.
Сабачка пачырванеў да самых вушэй.
-- Пагарачыўся я... Вось што, братка. Дай мне, калі ласка, вучэбны дапаможнік. Я спачатку правіла вывучу, а потым тваё заданне выканаю.
А
Назавіце састаўныя колькасныя лічэбнікі.
1. Шэсць.
2. Дваццаць шэсць.
3. Шаснаццаць.
4. Сто сем.
5. Тысяча дзвяцьсот сорак дзевяць.
Б
Назавіце састаўныя колькасныя лічэбнікі наступнай будовы: 
1) просты + просты;
2) складаны + просты;
3) складаны + складаны;
4) складаны + складаны + просты;
5) складаны + просты + просты.
Лічэбнікі:
а) пяцьдзесят тры;
б) сорак восем;
в) шэсцьсот пяцьдзесят адзін;
г) пяцьсот семдзесят;
д) чатырыста трыццаць пяць.
В
Назавіце правільную форму састаўнога колькаснага лічэбніка і назоўніка:
1. З шасцюдзесяццю рублямі.
2. З шэсцьдзесят рублямі.
3. З шасцюдзесят рублямі.
Адказы.
А- 2, 4, 5.
Б- 1б, 2а, 3г, 4в, 5д.
В-1.
Каб падрыхтавацца да тэмы “Састаўныя колькасныя лічэбнікі”, вам трэба навучыцца даваць адказ на змешчаныя ніжэй пытанні.
Якія лічэбнікі называюцца састаўнымі колькаснымі?
Як скланяюцца састаўныя колькасныя лічэбнікі?