Поиск по этому блогу

Пазнайце імёны па іх значэнні -- 4

 

Пазнайце імёны па іх значэнні -- 4

 

Тлумачым значэнні імёнаў.

 

1. Азначае вястун—міфічная істота,якая некалі прыносіла людзям добрыя весткі ад Бога. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

2. Азначае цвісці або кветка. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

3. Азначае грубы, дзікі чалавек, які гаворыць незразумела, на чужой мове балбоча немаведама што. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

Анфіса.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Барбара.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Ангеліна.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

У дапамогу.

 

У назве імя дзве аднолькавыя галосныя літары.

У назве імя трэцяя літара займае 4-е месца ў алфавіце.

Іншыя формы гэтага імя – Анжэла, Анжаліка. Пазычаны ў італьянскай мове ў 60-х гадах, калі на экранах кінатэатраў паказвалі італьянскія фільмы з гераіняй Анжэла. Беларуская форма – Анэля.

 

У назве імя аднолькавая колькасць галосных і зычных літар.

У назве імя трэцяя літара займае 23-е месца ў алфавіце.

Іншая форма гэтага імя -- Анфуса. Памяншальныя формы – Фіса, Фіза.

 

У назве імя тры аднолькавыя галосныя літары.

У назве імя трэцяя літара займае 18-е месца ў алфавіце.

Іншая формы гэтага імя – Варвара. Памяншальныя формы – Барба, Вара, Варварка.

             [1, с. 83 -- 85]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое…: Навук.-папул. кн.; Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. Г. С. Хінко-Янушкевіч. Мн. : Юнацтва, 1992. – 271 с. : іл.

                                                         Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч