Аляксей
Якімовіч
Халоднаю вясною
Вясна
наступіла.
Сыпле снег на кветкі.
Безабаронныя яны,
Як малыя дзеткі.
Людзі вінаватыя:
Награшылі шмат.
Папрашу я Бога:
-- Зберажы наш сад!
Папрашу той вецер,
Што ляціць халодны:
-- Супакойся крыху,
Будзь для нас лагодны!
Падаюць сняжынкі,
Сыплюцца з дажджом.
Хмарна і няўтульна
Сёння за акном.
Матылькі зімовыя
Вясну адганяюць.
У маім садзе кветкі
Плачуць, замярзаюць.
Надзею, як збавенне,
Я ў душы нашу.
Вочы у сумоце…
Бога папрашу.
26. 04. 2026.