Гульня для дзяцей і дарослых. “Паразважайце, ці звязаны.
Рака і…”
Для гульні прапануюцца пэўныя словы. Вы павінны
паразважаць, ці ёсць паміж імі сувязь. Напрыклад: словы “сена”, “карова” і
“граблі” звязаны паміж сабою. Карова есць сена, а граблямі яго грабуць. А
назоўнік печ не звязаны са словам
“сена”. На печы сена не сушаць і туды яго не кладуць.
У вольны час падумайце,
Крыху паразважайце,
Словы беларускія
Старанна падбірайце.
Аляксей Якімовіч.
1. З назоўнікам рака
звязаны наступныя словы:
а) бераг;
б) печка;
в) аер;
г) шчупак;
д) вясло;
е) жыта;
ё) сом;
ж) рыбалоў.
• Выберыце
патрэбныя.
2. Адгадайце, якія словы трэба ўставіць замест
шматкроп’яў.
Каля берага расце.
Накасіў яго цяпер.
Ён зялёны і высокі.
Называецца … .
Аляксей Якімовіч.
Травяністы бераг,
На беразе дом.
Я стаю у лодцы,
Кірую … .
Аляксей Якімовіч.
Над ракою плыве хмара
І вуркоча гром.
На дне прытаіўся
Вусаценькі … .
Аляксей Якімовіч.
3. Падбярыце сінонімы (блізкія па значэнні словы) да
назоўніка рака.
4. Падбярыце блізкія па значэнні словы да прыслоўя крыху.
5. Падбярыце блізкае па значэнні слова да назоўніка лодка.
Скорагаворка
Тры рыбакі стаялі каля ракі (Аляксей
Якімовіч).
• Паспрабуйце паўтарыць хутка і
выразна.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): 1а,
в, г, д, ё, ж.
2. Реа; молсяв; мос. 3. Аклучар, акчэр. 4. Ікшорт, іхорт. 5. Невоч.