Руска-беларускі слоўнік на
літару “Ж”
Перакладзіце на беларускую мову.
1. Жуть.
2. Журить.
3. Жужжание.
4.
Жребий.
5. Жнивьё.
6.
Жир.
7. Жилище.
8. Жесть.
9.
Жердь.
10.
Желать.
11.
Железина.
12. Ждать.
13.
Жатва.
14.
Жасмин.
15.
Жара.
16.
Жалеть.
17.
Жало.
18.
Жадина.
19. Жажда.
20. Жалоба.
У ДАПАМОГУ.
Словы,
запісаныя па-беларуску. Выберыце патрэбныя для перакладу.
А) скарга; жальба; б) скнара; в) шкадаваць; г) язмін; д) чакаць; е) жадаць, хацець; ё)
бляха; ж) тлушч; з) жуда, жудасць, страх; і) жэрабя; лёс, доля; й) сварыцца; дакараць; к) смага; л) джала;
м) гарачыня; н) жніво; у) жалязяка; п) жэрдка, жардзіна; р) жыллё; с) іржышча; т) гудзенне.
Ведайце!
Сварыцца – гэта на каго-небудзь, дакараць – каго-небудзь.
жальба можа быць па кім-небудзь ці
па чым-небудзь.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю). 1 з. 2 й. 3 т. 4 і. 5 с. 6 ж. 7
р. 8 ё. 9 п. 10 е. 11 у. 12 д. 13 н. 14 г. 15 м. 16 в. 17 л. 18 б. 19 к. 20
а.
1. Выкарыстаўшы запісаныя гукі,
прачытайце слова:
[л′] [о] [с ].
2. З двух прапанаваных у дужках
варыянтаў выберыце той, які падыходзіць да першага слова па сэнсе.
Сварыцца (на Алеся, Алеся).
Дакараць (на Алеся, Алеся).
(Узяць, кінуць) жэрабя.
(Збіраць, наш) лёс.
(Кніга, пісьмо) скаргаў.
3. З двух беларускіх слоў,
перакладзеных вамі, вазьміце па адным складзе
і ўтварыце наступныя: вока, жылка, рака.
Скорагаворкі
Хацеў падняць цяжкую жалязяку, але не змог (Аляксей Якімовіч).
У скнары снегу зімою не выпрасіш (Аляксей
Якімовіч).
• Паспрабуйце паўтарыць хутка і
выразна.
Верш
Жніво пачалося.
Яно не чакае.
Зярняткі з калосся
Вецер высыпае.
Аляксей Якімовіч.
Ведайце!
Літара ч у словах “пачалося”, “чакае” вымаўляецца цвёрда. Чаму так?
Падумайце.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1.
Сёл. 2. Ясела ан; ясела; ьцунік; шан; агінк. 3. Овінж, акязялаж; ёллыж,
ьцаракад; янычараг, акязялаж.