Поиск по этому блогу

Выбіраем патрэбнае. Традыцыі.

 

Выбіраем патрэбнае. Традыцыі.

 

Традыцыі – правілы паводзін, якія перадаюцца ад аднаго пакалення да другога.

 

Нашы беларускія традыцыі – гэта…

 

1) беражлівыя адносіны да беларускіх народных песень (на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і развіваліся як вусная народная творчасць);

2) памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны;

3) калектывізм, узаемавыручка;

4) павага да старэйшых, клапатлівыя адносіны да іх;

5) беражлівыя адносіны да беларускіх народных казак, паданняў (на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і развіваліся як вусная народная творчасць);

6) памяць пра герояў, якія ва ўсе часы абаранялі нашу зямлю ад захопнікаў;

7) беражлівыя адносіны да беларускай мовы (на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўзнікла ў глыбокай старажытнасці);

8) беражлівыя адносіны да беларускіх народных прыказак, прымавак (на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і развіваліся як вусная народная творчасць;

9) беражлівыя адносіны да рускай мовы;

10) памяць пра рэвалюцыянераў, якія змагаліся за волю, за незалежнасць нашай краіны ва ўсе часы яе існавання;

11) памяць пра памерлых;

12) памяркоўнасць;

13) клопат аб сваёй сям’і;

14) гатоўнасць абараніць краіну, яе незалежнасць;

15) імкненне да дабрабыту;

16) сяброўства і ўдзячнасць;

17) гасціннасць;

18) непрымірымыя адносіны да ворагаў;

19) рэлігійнасць;

20) імёны, характэрныя для беларусаў, напрыклад: Алесь, Міхась, Хведар, Мацей, Алеся, Параска, Настуся, Маруся;

21) прозвішчы, характэрныя для беларусаў, напрыклад: Марціновіч, Талерчык, Герасімчык, Важэйка, Кулак, Караткевіч.

 

Цікавыя выказванні славутых людзей

 

Добрыя звычаі маюць большае значэнне, чым добрыя законы (Тацыт – рымскі гісторык; каля 58 – пасля 117).

 

Звычаі замяняюць законы (Цыцэрон -- рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч; 106 – 43 да н. э.).

 

Калі жывеш у Рыме, жыві па рымскіх звычаях (Гарацый – рымскі паэт; 65 – 8 да н. э.).

 

У цябе, наш чытач, ёсць іншая думка? Якая яна?

 

Падбярыце сінонім (блізкае па значэнні слова) да слова “традыцыя”.

Падказка: аднакаранёвае слова да яго – звычайны.

 

Народныя прыказкі і прымаўкі

 

Дайду да свайго роду хоць праз воду.

Дурная птушка свайго гнязда не шануе.

Кожная птушка сваё гняздо ведае.

Хто мову і веру мяняў, той не то сябе – і суседа прадаваў.

         [1, стар. 79 -- 82]

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.