Поиск по этому блогу

МОЎНЫЯ ПАРАДЫ «ДАКАЖЫЦЕ»

 

МОЎНЫЯ ПАРАДЫ «ДАКАЖЫЦЕ»

 

1. Выкарыстаўшы ўзор разважання, растлумачце правапіс  літары б у слове "абвесці".

Узор разважання. У слове "падбегчы" прыстаўка пад-. А прыстаўкі, якія заканчваюцца на д, б (аб-, ад-, пад-, над-, перад-), пішуцца нязменна.

Назавіце словы з прыведзенымі вышэй прыстаўкамі.

2. Дакажыце, што словы гаворка, зелень -- назоўнікі, гаваркі, зялёны -- прыметнікі, гаварыць, зелянець -- дзеясловы ў неазначальнай форме.

Узор разважання. Слова "праца" -- назоўнік, таму што абазначае прадмет і адказвае на пытанне што? Скланяецца. Канчатак -а ўказвае, што гэта назоўнік жаночага роду, ужыты ў форме адзіночнага ліку, назоўнага склону.

Слова "працавіты" -- прыметнік, таму што абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанне які? Скланяецца. Канчатак -ы ўказвае на сувязь з назоўнікам мужчынскага роду, які ўжыты ў форме адзіночнага ліку, назоўнага склону.

Слова "працаваць" -- дзеяслоў, таму што абазначае дзеянне і адказвае на пытанне што рабіць? Спрагаецца. Суфікс -ць указвае, што гэта дзеяслоў у неазначальнай форме.

3. У слове "змерзнуць" пішам з. А як вымаўляем?

Для даведкі: свісцячыя з, с, дз, ц перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца мякка: [з, с, дз, ц].

Прывядзіце слова са свісцячым [дз] перад мяккім зычным.

4. У слове "наваколле" пішам лл. А як вымаўляем?

Прывядзіцце слова са спалучэннем зычных лл.

Для даведкі: спалучэнні дзвюх аднолькавых літар чытаюцца як адзін падоўжаны гук.

5. Якія гукі абазначае літара я ў слове "аб'яднаць"?

Прывядзіце слова, у якім літара я абазначае два гукі.

6. Прывядзіце словы, у якіх назіраецца характэрная асаблівасць беларускай фанетыкі -- ужываецца нескладовы гук ... ([ў]). Які ён: галосны ці зычны?

7. У слове "шчасціць" пішам шч. А як вымаўляем?

Для даведкі: замест [щ] (русск.) вымаўляецца [шч].

Прывядзіце словы, у якіх пішацца і вымаўляецца шч.

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю, словы напісаны наадварот). 1. Ьцандя’ба.  

3. ]мерзнуць; емзд. 4. Навако[л’л]ле; ёллаг. 5. [й’а]; эчшя. 6. Ынчыз. 7. [Шч]асціць; капучш.