І жартам, і ўсур’ёз. Апалонік
• Як вы лічыце?
Апалонік
– гэта …
1)
чалавек, узяты ў палон;
2)
невядомы хвастаты звер;
3)
ключ ад кватэры;
4)
той, хто бярэ ў палон;
5)
хвастатая лічынка земнаводных жывёл (жаб, лягушак);
6)
марская рыба;
7)
спецыяльнае прыстасаванне, якім свідруюць зямлю;
8)
вялікая лыжка для налівання стравы;
9)
небяспечны вораг;
10)
касмічны карабель.
[1, с. 34]
Падказка.
Дадзены
ключавыя словы з указаных тлумачэнняў, напісаныя наадварот: акнычіл, акжыл.
Паразважаем.
• Што ці каго вам нагадвае слова апалонік?
• Якое новае беларускае слова
можна скласці з літар, што ўваходзяць у слова апалонік?
А
калі дабавіць яшчэ адну літару?
• Запішыце назоўнік апалонік у давальным і творным склоне,
паставіўшы да яго пытанні чаму? чым?.
• Які сказ можна скласці,
выкарыстаўшы слова апалонік?
Скорагаворка.
Апанас
прынёс апалонік.
Выкарыстаная літаратура
1. Баханькоў, А. Я.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І.
М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. -- Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.
Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч