Аляксей Якімовіч
Верш «На
мяжы»
(дадзены ў скарачэнні)
На мяжы, дзе поле,
Вішанька
стаіць,
А у Ганны маладой
Сэрцайка шчыміць.
Вянуць ў тонкай
вішні
Зялёныя лісточкі.
Уздыхае Ганначка,
Выцірае вочкі.
Яе любы Янка
Вішню пасадзіў.
Зямлю утаптаўшы,
Добранька
паліў.
Няма ў хаце Янкі.
З ворагамі б'ецца.
Пазаўчора ён пайшоў,
А годам здаецца.
Смалой лезуць ворагі,
Працаваць
не хочуць.
Чужое забраўшы,
Сядзяць і рагочуць.
-- Не пушчу іх ў вёску,
--
Так сказаў ёй Яначка,
Прытуліўшы на хвілінку
Ля новага ганачка.
Ён з мужчынамі пайшоў.
Ёй здалося: згінуў.
Тады вусны прашапталі:
-- Адну мяне пакінуў!
Цалкам верш надрукаваны ў
кнізе “Белакрылая птушка” (аповесці, вершы), якая ў лютым 2022 года выйшла ў
выдавецтве “Беларусь”.