Поиск по этому блогу

Вывучаем беларускі правапіс: правапіс літар о, э

                             ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ

 

Тэма: Правапіс літар оэ.

Псіхалагічны настрой.                             

                                                          Сцежкі, вейкі,

                                                          Рэчкі, бровы --

                                                          Гэта словы нашай мовы.

                                                                            Аляксей Якімовіч.

 Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?

Вучымся разважаць.

• Напішыце словы “найбольшы”, “цэгла” і пастаўце ў іх націскі.

• Што мы можам сказаць пра напісанне літар оэ ў гэтых словах?

Хвілінка кемлівасці.

Возьмем у дапамогу правіла.

Запомніце! Літары оэ  звычайна пішуцца толькі пад націскам і абазначаюць гукі [о][э]   [3, стар. 116, “Беларуская мова”].

Напрыклад: горад, стрэхі.

Словы “горад”, стрэхі” дзелім на склады: го-рад, стрэ-хі.

Адзначаем націскныя склады: го-рад, стрэ-хі. Націск падае на оэ.

Вывад: оэ пішуцца пад націскам.

Працуем са спалучэннямі слоў.             

• Са словам “чэрствы” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.

• Ці з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?

• Што вам вядома пра напісанне слова “чэрствы”?

Для даведкі: чэрствы хлеб – чэрствы хлапчук.

Ствараем праблемную сітуацыю.

• Як пішам: поле – палі ці поліспрэчка – спрачацца ці спрэчацца?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Чытаем правіла.

Помніце! Не пад націскам гукі [о][э] пераходзяць у гук [а], і тады замест літар оэ пішацца літара а  [3, стар. 116, “Беларуская мова”].  

Напрыклад: горад – гарады, стрэхі – страха.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: паліспрачацца.

Назавіце слова.

                                                              Пішам з а

                                                              Званок, каса,

                                                              Залаты, вада,

                                                              Хаджу, … (раса).

                                                                      Аляксей Якімовіч.

• Растлумачце правапіс літары а ў словах вершаванага тэксту “званок”, “каса”, “залаты”, “вада”, “хаджу”, “раса”. 

• Змяніце словы або падбярыце аднакаранёвыя, каб а перайшлі ў о. (Звон, золата, пазалочаны.)

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя літары оэа, потым напішыце беларускае слова “хаджу” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

Ствараем праблемную сітуацыю.

• Як пішам: тэлефон ці талефон?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Звяртаемся да правіла.

Запамінаем! У некаторых словах іншамоўнага паходжання гук [э] вымаўляецца не пад націскам і не пераходзіць у [а]. У такіх словах літара э пішацца і не пад націскам [3, стар. 117, “Беларуская мова”].

Напрыклад: эпоха, ордэн, цэнтральны (э пішацца не пад націскам).

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: тэлефон.

Праца са сказам.       

• Складзіце скорагаворку са слоў.

У, не, Жэневе, Шэкспір, жыў. (Шэкспір не жыў у Жэневе.)

• Растлумачце правапіс выдзеленых літар. Пры неабходнасці звярніцеся да слоўніка іншамоўных слоў.

                       [4, “Беларуская мова”]

Праца з вершам.

• Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея Якімовіча.

                                                               Атрымае ўзнагароду:

                                                               У школе брат

                                                               Грамату і атэстат.

                                                               Сёння свята.

Адказ: 1 – 4, 2 – 2, 3 – 1, 4 – 3.

• Знайдзіце ў вершы словы з арфаграмамі на вывучанае правіла. Растлумачце іх напісанне.

Скорагаворка.

Шчыгол шчабятаў (Аляксей Якімовіч). 

• Ці ёсць у словах скорагаворкі арфаграма, якая паўтараецца?

Сустрэча з фразеалагізмам.

Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які абазначае  “вельмі хутка, надта добра (расці, развівацца)”.

                                                       У суседнях вёсцы

                                                       Былі ў гасцях.

                                                       Гарбузы ў людзей тых

                                                        Растуць … … … .

• Змяніце трэцяе слова фразеалагізма, каб націск падаў на першы склад.

Словы фразеалагізма, напісаныя наадварот: кя ан хажджард [1, стар. 341, “Фразеалагічны слоўнік”].

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

              Калі вясною

                                                             Над зямлёю

                                                      Раняла сонейка праменні,

                                                      Яно сказала ім тады:

                                                      “Ляцеце, промені, туды,

                                                      На баль мой выклічце ствар(э, е)нні,

                                                       Ўдыхнеце дух ім малады,

                                                       Цяплом сагр(е, э)йце і каменні,

                                                       Няхай зямля на ўсе лады

                                                       Спявае радасць адрадж(э, е)ння…” [2, стар. 294, “Паэмы Я. Коласа”].

• Падбярыце літаратурныя адпаведнікі да аўтарскіх слоў “раняла”,“ляцеце”, “удыхнеце”. (Выпускалакідалаляціцеудыхніце.)

         Адказы на пытанні.

 Ці ўплывае націск на правапіс галосных оэ?

• Як пішацца літара э ў словах іншамоўнага паходжання?

Тэст.

• Назавіце словы, у якіх не пад націскам замест літар оэ пішацца а.

1. Сэрца.

2. Жэмчуг.

3. Тэма.

4. Шчэбет.

5. Старэнькі.

6. Ідэал.

7. Космас.

Адказ: 1, 2, 4, 5, 7.

Для даведкі: сардэчны, жамчужына, шчабятаць, старасць, касмічны.

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

           

1. ГаўрошНВ і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

2. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.       

3. Красней, В. П., Лаўрэль, Я. М. Беларуская мова : Падруч. для 5-га кл. шк. з беларус. мовай навучання. / В. П. Красней, Я. М. Лаўрэль. – 3-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 1992. --  318 с. : іл.

4. Валочка, Г. М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч.  – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2019. Ч. 2. --  144 с.  

Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, май 2020 года, № 5 (223).