Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам з дыялогам”

 

Гульня “Ад старту да фінішу разам з дыялогам”

                                          

• Каб паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмы “Дыялог”.

• Вось што дыялог паведамляе пра сябе:

                                                     Размову некалькіх асоб

                                                     Магу я перадаць.

                                                     Вось так, сябры,

                                                     Мяне вы можаце пазнаць.

                                                                  Аляксей Якімовіч.

Успамінаем.

Дыялог – гэта размова некалькіх асоб.

 

Сказы, прапанаваныя для гульні.

• Устаўце прапушчаныя знакі прыпынку і раскрыйце дужкі, выбраўшы патрэбную літару.

 

Дыялог, кожная рэпліка якога запісваецца з новага радка (без слоў аўтара)

 

Зноў сабраўся ўвесь наш клас.

Аж праз дзесяць год!

Нават не верыцца.

Хутка, як адно імгненне, яны праляцелі (Аляксей Якімовіч).

 

Дыялог, кожная рэпліка якога запісваецца з новага радка (са словамі аўтара)

 

Зноў сабраўся ўвесь наш клас (П, п)рагаварыў Мікола.

Алесь паглядзеў на яго і дадаў

Аж праз дзесяць год!

Мікола наблізіўся да стала і сеў за яго

Нават не верыцца.

Хутка, як адно імгненне, яны праляцелі (С, с)казаў Алесь (Аляксей Якімовіч).

 

Дыялог, які запісваецца ў радок (без слоў аўтара)

 

Зноў сабраўся ўвесь наш клас. Аж праз дзесяць год! Нават не верыцца. Хутка, як адно імгненне, яны праляцелі (Аляксей Якімовіч).

 

Дыялог, які запісваецца ў радок (са словамі аўтара)

 

Зноў сабраўся ўвесь наш клас (П, п)рагаварыў Мікола. Алесь паглядзеў на яго і дадаў Аж праз дзесяць год! Мікола наблізіўся да стала і сеў за яго Нават не верыцца. Хутка, як адно імгненне, яны праляцелі (С, с)казаў Алесь (Аляксей Якімовіч).

    

• Якія словы тут рыфмуюцца?

1. Апошняе слова рэплікі дыялога

-- Чуеш? Цячэ вада з крана.

Рыфмуецца з апошнім словам такой жа рэплікі

-- Не магу адарваць вочы ад э.. .

2. Апошняе слова рэплікі дыялога

-- Дык няхай цячэ, льецца?

Рыфмуецца з апошнім словам такой жа рэплікі

-- Можа, табе гэта з..?

3. Апошняе слова рэплікі дыялога

-- Цячэ. Даўно чую.

Рыфмуецца з апошнім словам такой жа рэплікі

--  Не заводзь гаворку п.. .                  

4. Апошняе слова рэплікі дыялога “Абыякавы, лянівы, хоць і даўно сівы!                                      

Рыфмуецца з апошнім словам такой рэплікі “Зірні! Паказваюць М.. !”                                                          

• Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана наадварот апошняе слова сказа): анаркэ, аццеадз, юутсуп, ывіздьлаМ.

 

Д л я  д а в е д к і.

Дыялог, кожная рэпліка якога запісваецца з новага радка (без слоў аўтара).

-- П.

-- П.    

Дыялог, кожная рэпліка якога запісваецца з новага радка (са словамі аўтара).

А:

-- П.

-- П, -- а.

Дыялог, які запісваецца ў радок (без слоў аўтара).

“П”. – “П”.

Дыялог, які запісваецца ў радок (са словамі аўтара).

“П”, -- а. “П”,-- а.

 

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч